wd wp Пошук:

Вензавецкі сельсавет

Вензаве́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці Бларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Вензавец.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Юравіцкі сельсавет у складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Юравічы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міроўшчынскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Слонімскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 12 лістапада 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Вензавец, сельсавет перайменаваны ў Вензавецкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты[3]. 13 ліпеня 2007 года 10 населеных пунктаў (вёскі Апаліна-Басіна, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы, Пацаўшчына, Рэпішча, Сіратаўшчына, Труханавічы, Яцвезь) перададзены ў склад Дзятлаўскага сельсавета, у склад сельсавета са скасаванага Гярбелевіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Белякі, Буйкі, Сачыўляны, Сцяткоўшчына і Явар)[4]. 24 лютага 2022 года ў склад сельсавета з Дзятлаўскага сельсавета вернута вёска Рэпішча[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1832 чалавекі[6], з іх 90,1 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 4,0 % — рускія[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1973 г. // Зборнік законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 114. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 13 июля 2007 г. № 43 О решении вопросов административно-территориального устройства Дятловского района
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 24 февраля 2022 г. № 391 Об административно-территориальном устройстве Дятловского района Гродненской области
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вензавецкі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слонімскага раёна