wd wp Пошук:

Дзяржпрам

Дом дзяржаўнай прамысловасці (Дзяржпрам)[1][2] (укр.: Держпром) — першы савецкі 13-павярховы небаскроб, помнік архітэктуры ў стылі канструктывізму, адна з трох харкаўскіх высотак, пабудаваная на працягу 1926—1928 гадоў.

Будынку, які ўвасобіў у сабе будаўнічыя дасягненні УССР, далі назву «Дом дзяржаўнай прамысловасці» — гэтым словазлучэннем быў падкрэслены дэвіз індустрыяльнай краіны.

Гісторыя

Будынак быў пабудаваны ў рэкордна кароткі тэрмін — падрыхтоўчыя працы пачаліся летам 1925 года, а здача ў эксплуатацыю адбылася 7 лістапада 1928 года, да адзінаццатай гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вясной 1926 года будоўлю вырашана было закрыць, аднак пасля асабістага ўмяшальніцтва Фелікса Дзяржынскага, які наведаў будоўлю 8 мая 1926 года, будаўніцтва працягнулася. На ўрачыстай закладцы цэнтральнага корпуса, якая адбылася 21 лістапада 1926 года, будынку прысвоілі яго імя.

Пасля пабудовы, з 1928 па 1934 гады, у будынку размяшчаўся Савет Народных Камісараў Украіны.

Падчас нямецкай акупацыі ў 1941—43 гадах на першым паверсе была ўладкавана канюшня, на іншых паверхах у пачатку акупацыі жылі малпы, якія ўцяклі з размешчанага побач з будынкам заапарку. Да 23 жніўня 1943 года ў Дзяржпраме дажылі тры макакі, якім на 65-ю гадавіну вызвалення горада, у жніўні 2008 года, быў адкрыты помнік на тэрыторыі заапарку.

Пасля вайны ў 1944—1947 гадах будынак быў адноўлены.

У 1955 годзе на даху была ўсталявана адна з першых у СССР тэлевізійных вышак вышынёй 45 м.

У 2004 годзе, да 350-годдзя Харкава была распачата рэканструкцыя Дзяржпрама — яна заняла нашмат больш часу, чым увесь перыяд будаўніцтва Дзяржпрама прымітыўнымі метадамі ў 1920-х гадах, і дагэтуль застаецца не завершанай[3].

Зноскі

  1. Харьков : Архитектура, памятники, новостройки : Путеводитель / Клейн Б. Г., Лаврентьев И. Н., Лейбфрейд А. Ю. и др.. — 2-е изд., испр. и доп. — Харьков: Прапор, 1987. — 151 с.
  2. Украіна. Дом прамысловасці Архівавана 25 жніўня 2011.
  3. Дзяржпрам — першы жалезабетонны будынак у СССР (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·1928 год у Харкаве
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Харкава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Украіны ў стылі канструктывізм
Катэгорыя·З’явіліся ў 1928 годзе