wd wp Пошук:

Дзяржава маратхаў

Маратха, альбо Маратхская імперыя ці Маратхская канфедэрацыя (मराठा साम्राज्य) — буйная індуістская дзяржава, створаная ў 1674 годзе маратхамі на чале з Шываджы на тэрыторыі сучаснага штата Махараштра і прылеглых да яго землях. Сталіца — Райгад.

Пачынаючы з кіравання ўнукаў Шываджы ў маратхскай дзяржаве нарастаюць цэнтрабежныя тэндэнцыі. Пра сваю самастойнасць ад пэшвы (першага міністра) аб’яўляюць намеснікі Берара (з цэнтрам у Нагпуры) і Малвы (з цэнтрам у Індауры). У 1720-я і 1730-я гады маратхскія валадарствы ператвараюцца ў кааліцыю маратхских княстваў, сярод якіх адным з найдужэйшых становіцца Гваліяр.

У 1761 годзе маратхскія ўладары патрывалі знішчальнае паражэнне пад Паніпатам ад афганскіх войскаў Ахмад-Шаха Дурані. У новай палітычнай сітуацыі маратхскія князі прыняліся за перадзел сваіх валадарстваў: гваліярскі раджа заняў Дэлі, а кіраўнік Малвы прысвоіў частку Раджастхана і Пенджаба.

Гэтымі звадамі не прамінула скарыстацца Брытанская Ост-Індская кампанія. У час трох англа-маратхскіх войнаў (1775—1782, 1803—1805, 1817—1818) брытанцы адабралі ў маратхаў Дэлі і некаторыя іншыя тэрыторыі, а самі князі ператварыліся ў васалаў Ост-Індскай кампаніі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Індыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Канфедэрацыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1674 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1820 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара