wd wp Пошук:

Дзяніс Мікалаевіч Гуцко

Дзяніс Мікалаевіч Гуцко (руск.: Денис Николаевич Гуцко; нар. 1969, Тбілісі) — рускі пісьменнік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1969 годзе ў Тбілісі. У Тбілісі скончыў сярэднюю школу.

У 1987 годзе пераехаў у Растоў-на-Доне. Скончыў геолага-геаграфічны факультэт Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Экалогія і прыкладная геахімія». Служыў у Савецкай арміі.

Удзельнік Форуму маладых пісьменнікаў Расіі (Масква-Ліпкі, 2001, 2002, 2003). Стыпендыят Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі па выніках другога Форуму.

У цяперашні час жыве ў Растове-на-Доне.

Творчасць

У 2000 годзе ў дадатку да газеты «Литературная газета» «ЛГ — Юг России» апублікаваў апавяданне «Прыручаны леў». У 2002 годзе ў часопісе «Знамя» было апублікавана апавяданне «Апсны абукет» (у перакладзе з абхазскай мовы — Букет Абхазіі). Творы друкаваліся у часопісах «Дружба народов» і «Волга».

У 2005 годзе раман «Без шляхі-следу» быў выдадзены ў складзе дылогіі «Рускамоўны», якая аб’яднала раман з аповесцю «Там, пры рэках Вавілона».

Бібліяграфія

Узнагароды

Зноскі

  1. Один в премиальном поле. «Букера» присудили вопреки мнению председателя жюри Василия Аксенова
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тбілісі
Катэгорыя·Рускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі XXI стагоддзя