wd wp Пошук:

Дзяніс Генадзевіч Васін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзяніс Васін (нар. 4 сакавіка 1989, Адэса, УССР) — украінскі футбаліст, нападнік літоўскага клуба «Ёнава» (у арэндзе з крыварожскага «Крыўбаса»).

Клубная кар’ера

Выхаванец адэскага футбола, доўгі час выступаў за мясцовы «Чарнаморац»: спачатку за моладзевую каманду і дубль, з 2008 года пачаў трапляць у асноўны склад. Але стала за аснову выступаў толькі ў сезоне 2010/11, калі «Чарнаморац» гуляў у Першай лізе, у гэтым сезоне забіў 9 галоў. У снежні 2012 года, так і не замацаваўшыся ў аснове, пакінуў адэскі клуб.

У сакавіку 2013 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[2]. Быў асноўным нападнікам бабруйчан, у 9 матчах забіў 3 галы. У чэрвені 2013 года пакінуў бабруйскі клуб[3].

Пасля таго як пакінуў Беларусь некаторы час трэніраваўся ў складзе «Чарнаморца». У ліпені 2013 года папоўніў львоўскія «Карпаты»[4]. Другую палову 2014 года правёў у складзе «Ільічоўца». У студзені 2015 года вярнуўся ў «Чарнаморац»[5], які пакінуў у чэрвені таго ж года.

Улетку 2015 года быў на праглядзе ў данецкім «Металургу», але гэты клуб спыніў існаванне. Месца «Металурга» ў Прэм’ер-лізе атрымала днепрадзяржынская «Сталь», у якую Васін і перайшоў. У жніўні 2017 года зноў стаў іграком адэскага «Чарнаморца», а ў студзені 2018 года перайшоў у палтаўскую «Ворсклу». У сезоне 2020/21 стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у лютым 2021 года быў аддадзены ў арэнду ў «Інгулец» да канца сезона.

У ліпені 2021 года папоўніў склад крыварожскага «Крыўбаса». У красавіку 2022 года на правах арэнды далучыўся да літоўскай «Ёнавы».

Міжнародная кар’ера

Выклікаўся ў юнацкія і моладзевую зборную Украіны, але за два гады правёў толькі тры сустрэчы.

Зноскі

  1. Denys Vasin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Нападающий Черноморца перешел в Белшину
  3. Футбол. Денис Васин покинул “Белшину”
  4. Денис Васин перешел в «Карпаты»
  5. Васин вернулся в Черноморец
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Ёнава
Катэгорыя·Ігракі ФК Сталь Кам’янскэ
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Інгулец Пэтровэ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Адэсе
Катэгорыя·Ігракі ФК Карпаты Львоў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Чарнаморац Адэса