wd wp Пошук:

Дзяніс Віктаравіч Шарамецьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шарамецьеў.

Дзяніс Шарамецьеў (нар. 15 мая 1979) — беларускі дызайнер і фатограф, палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску, дзе навучаўся спачатку ў агульнаадукацыйнай школе № 20, пазней — у мясцовым індустрыяльна-будаўнічым каледжы.

Як дызайнер Дзяніс Шарамецьеў супрацоўнічаў з гадзіннікавым заводам «Луч», у прыватнасці ён з’яўляецца аўтарам праекту мадэлі «Vinyl», з якім у 2021 Дзяніс перамог у штогадовым конкурсе праектаў MUSTART[2].

Аўтар вокладкі да выдадзенага на CD-дысках канцэрта «Мікалай Аруцюноў & The Blues Barbarians — Live In Minsk»[3].

Збірае калекцыі вінілавых пласцінак і гадзіннікаў, аматарам якіх з’яўляецца.

Палітычны пераслед

Дзяніс Шарамецьеў быў затрыманы разам са сваёй жонкай Святланай 14 чэрвеня 2022, абодвум было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

Праз два тыдні пасля затрымання, 29 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларускі ПЭН-цэнтр, Дзяніс Шарамецьеў быў прызнаны палітычным зняволеным[4].

Зноскі

  1. ДЗЯНІС ШАРАМЕЦЬЕЎ (бел.)
  2. НОВАЯ МАДЭЛЬ ГАДЗІННІКАЎ «VINYL»: ЧАМУ ТЭМА ВІНІЛУ І ЯК СТВАРАЛІСЯ ГЭТЫЯ ГАДЗІННІКІ (бел.)
  3. Николай Арутюнов & The Blues Barbarians — Live In Minsk (англ.)
  4. Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 13 палітычных зняволеных (бел.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітвязні Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы, прызнаныя вязнямі сумлення праваабарончым цэнтрам «Вясна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе