wd wp Пошук:

Дзявятая пяцігодка Беларускай ССР

Дзявяты 5-гадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на 19711975 гады .

Планы

Асаблівая ўвага звярталася на ўкараненне ў вытворчасць новай тэхнікі і тэхналогій, павышэнне кваліфікацыйнага і адукацыйнага ўзроўню працоўных, удасканаленне форм і метадаў кіравання, павышэнне эфектыўнасці грамадскай вытворчасці.

Вынікі пяцігодкі

Аб’ём капітальных укладанняў у эканоміку склаў 16 230 млн. руб. Асноўныя фонды народнай гаспадаркі павялічыліся на 55%. За гады пяцігодкі пабудавана 97 буйных прамысловых прадпрыемстваў, у т.л. БелшынаБабруйску) і Мазырскі нафгаперапрацоўчы камбінаты, Брэсцкі завод бытавой хіміі, Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній, Слуцкі камбінат будаўнічых канструкцый, Гродзенскі і Крычаўскі мясакамбінаты. Мадэрнізавана каля 33 тыс. адзінак абсталявання. У 10 разоў павялічылася колькасць аўтаматызаваных сістэм кіравання, вытворчасць электронна-вылічальных машын і іншай тэхнікі. Больш стала механізаваных паточных ліній. Энергетычныя магутнасці павялічыліся на 44%, энергаўзброенасць працы — на 61%.

Валавая прадукцьм калгасаў і саўгасаў вырасла на 22% у параўнанні з 8-й пяцігодкай. Уведзена ў сельскагаспадарчы абарот 837 тыс. га асушаных зямель. Рознічны гандлёвы абарот павысіўся на 43%, больш за 2 млн. чал. атрымалі жыллё. Аднак пачатая ў сярэдзіне 1960-х г. эканамічная рэформа да пачатку 1970-х г. фактычна спынілася. Схільнасць кіраўніцтва да захавання старых прыярытэтаў, экстэнсіўных шляхоў, камандных метадаў кіравання народнай гаспадаркай тармазілі тэмпы выканання плана 9-й пяцігодкі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1973 год у Беларусі
Катэгорыя·1972 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Пяцігодкі БССР
Катэгорыя·1974 год у Беларусі
Катэгорыя·1971 год у Беларусі
Катэгорыя·1975 год у Беларусі