wd wp Пошук:

Дзьюла Бенцур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бенцур.

Дзью́ла Бе́нцур (венг.: Benczúr Gyula; 28 студзеня 1844, Ньірэдзьхаза — 16 ліпеня 1920, Долань, суч. Сечэнь) — венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акадэмічнага рамантызму.

Біяграфія

У 18551869 гадах Бенцураў праходзіў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам нямецкіх мастакоў Германа Аншутца, Гільтэншпергера[1], затым Карла Тэадора фон Пілаці.

Хрышчэнне Вайка. 1875. Венгерская нацыянальная галерэя

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мюнхене, дзе разам з Пілаці працаваў над фрэскамі Максіміліяніума і новай мюнхенскай ратушы, а таксама ілюстраваў творы Фрыдрыха Шылера. Бенцур таксама атрымліваў заказы ад караля Баварыі Людвіга II.

У 1870 годзе пабываў у сталіцы Францыі горадзе Парыжы. У 18741883 гадах выкладаў у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Першы поспех чакаў Бенцура ў канцы сямідзесятых гадоў.

У 1883 годзе Бенцур вярнуўся на радзіму, дзе стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Будапешце, кіруючы ёю да канца жыцця.

Творчасць

Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш[2].

Зноскі

  1. Бенецур // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  2. Бенцур Дзьюла. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Венгрыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі Венгерскага ўніверсітэта выяўленчых мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Венгрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ньірэдзьхазе
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 16 ліпеня