wd wp Пошук:

Дзмітрый Яўгенавіч Сычоў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сычоў. Дзмітрый Сычоў (нар. 26 кастрычніка 1983, Омск, СССР) — былы расійскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2002—2010).

Кар’ера

Клубная

Пачынаў кар’еру ў родным Омску. Добрая гульня за тамбоўскі «Спартак» дазволіла яму ў 2002 годзе перайсці ў склад чэмпіёна краіны — маскоўскі «Спартак», дзе яскрава раскрыўся яго талент. У сезоне 2003/2004 выступаў у Францыі за «Марсель», а ў 2004 годзе вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком маскоўскага «Лакаматыва». У сезоне 2004 прывёў гэты клуб да чэмпіёнскага тытула, а сам быў прызнаны найлепшым іграком расійскага чэмпіянату. Пасля доўгі час паспяхова гуляў за «Лакаматыў». У другой палове 2012 года перастаў трапляць у асноўны склад маскоўскай каманды, і ў сакавіку 2013 года на правах арэнды перайшоў у мінскае «Дынама»[2]. Па заканчэнні арэнды ў «Дынама» ў ліпені 2013 года перабраўся ў ніжагародскую «Волгу»[3], у якой правёў сезон 2013/14.

Улетку 2014 года вярнуўся ў «Лакаматыў». Маючы кантракт з чыгуначнікамі яшчэ на год, не трапіў у заяўку на новы сезон Прэм’ер-лігі. «Лакаматыў» шукаў для Сычова варыянт арэнды, і толькі ў сакавіку 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе іграка ў казахстанскі «Акжэтпес». У лістападзе 2015 года па заканчэнні тэрміна кантракта пакінуў «Лакаматыў».

Пасля зыходу з «Лакаматыва» праходзіў прагляды ў розных азіяцкіх клубах, гуляў у міні-футбол. У ліпені 2017 года вярнуўся ў «Лакаматыў» і стаў выступаць за другую каманду клуба «Казанка» ў трэцім дывізіёне. Пакінуўшы па завяршэнні сезона «Казанку», на працягу года заставаўся без клуба. У жніўні 2019 года папоўніў склад армянскага «Пюніка», аднак ні разу не згуляў за яго. У снежні 2019 года пакінуў каманду[4] і хутка абвясціў аб завяршэнні кар’еры[5].

Міжнародная

З 2002 па 2010 гады выступаў за нацыянальную зборную Расіі. У яе складзе трапляў на чэмпіянат свету 2002 і чэмпіянаты Еўропы 2004 і 2008, на апошнім атрымаў бронзавы медаль.

Зноскі

  1. Dmitri Sychev // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Официально: Сычев перешел в минское «Динамо» Архівавана 30 ліпеня 2013.
  3. «Волга» объявила об аренде Сычева
  4. Сычев покинул «Пюник». Он не сыграл ни одного матча за клуб
  5. Сычев завершил карьеру

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Марсель
Катэгорыя·Ігракі ФК Акжэтпес
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Казанка Масква
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Омску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі зборнай Расіі па футболе
Катэгорыя·Футбалісты Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Волга Ніжні Ноўгарад
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Лакаматыў Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Тамбоў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Ігракі ФК Спартак Масква
Катэгорыя·Ігракі ФК Пюнік
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта