wd wp Пошук:

Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аскаленка. Дзмітрый Яфімавіч Аскаленка (1920, вёска Следзюкі, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць — 26 верасня 1942) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Скончыў 3 курсы Мінскага палітэхнічнага тэхнікума ў 1937 г. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны на фронце з чэрвеня 1941 г. Камандзір звяна знішчальнага авіяпалка старшы лейтенант Д. Я. Аскаленка вызначыўся пры абароне Ленінграда; адзін з першых авалодаў тэхнікай начных палётаў. У паветраных баях над Ленінградам ён асабіста збіў 14 самалётаў праціўніка, 10 — у групавых баях. Загінуў у паветраным баі 26.9.1942 г.

Памяць

Імём героя названы эскадрылля, у якой ён ваяваў, вуліцы ў Ленінградзе і Быхаве, завулак у Быхаве; у в. Следзюкі на будынку школы, дзе ён вучыўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Ленінградскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 26 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі