wd wp Пошук:

Дзмітрый Сяргеевіч Варабей

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Варабей. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Варабей (нар. 10 мая 1985, Мазыр) — украінскі і беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючай каманды мазырскай «Славіі».

Клубная кар’ера

Выхаванец мазырскай СДЮШАР, пазней паступіў у мінскі РВАР, але неўзабаве атрымаў прапанову пераехаць у акадэмію кіеўскага «Дынама». Выступаў за рэзервовыя каманды дынамаўцаў. Улетку 2005 года на правах арэнды гуляў за «Арсенал», у складзе якога 17 ліпеня дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць асноўнай каманды дынамаўцаў (0:2). У 2007 годзе перабраўся ў луганскую «Зару», дзе стаў іграком асновы. Пазней гуляў у Прэм’ер-лізе за «Ільічовец» і «Крыўбас».

Сезон 2011/12 правёў у складзе першалігавага клуба «Нафтавік-Укрнафта», пазней перабраўся ў «Абалонь». У першай палове 2013 года выступаў за «Палтаву», пасля разарваў кантракт з клубам. Пазней выступаў на аматарскім узроўні за клуб «Колас» з Зачэпыліўкі.

Улетку 2016 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мазырскай «Славіі»[2]. Спачатку выступаў у аснове мазыран, аднак з чэрвеня 2017 года стаў гуляць толькі за дубль. Па выніках сезона 2017 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, аднак у студзені 2018 года Варабей пачаў трэніравацца з мазыранамі і ў сезоне 2018 дапамог камандзе вярнуцца ў эліту, у асноўным выходзячы на замену. У сезоне 2019 выступаў за дубль «Славіі», да асноўнай каманды не прыцягваўся. Па заканчэнні сезона 2019 завяршыў кар’еру і стаў працаваць дзіцячым трэнерам у структуры мазыран.

У пачатку 2021 года стаў памочнікам галоўнага трэнера калінкавіцкай «Вертыкалі», а ў лютым 2022 года ўзначаліў дубль мазырскай «Славіі»[3].

Міжнародная кар’ера

Выступаў за юнацкія і моладзевыя зборныя Украіны розных узростаў. У складзе юніёрскай зборнай Украіны (да 19 гадоў) стаў паўфіналістам чэмпіянату Еўропы 2004.

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmytro Vorobey // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Воробей и Кошель подписали контракты со “Славией”
  3. Дубль “Славии” снова сыграл с “Вертикалью”
Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-3 Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазыры
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас Зачэпыліўка
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Зара Луганск
Катэгорыя·Ігракі ФК Барысфен-2 Барыспаль
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крыўбас Крывы Рог
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы