wd wp Пошук:

Дзмітрый Сямёнавіч Герман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герман. Дзмітрый Сямёнавіч Герман (нар. 10 сакавіка 1955, Гомель) — савецкі і амерыканскі мастак і скульптар.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 сакавіка 1955 года ў Гомелі. У 1974 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава. У 1978 годзе стварыў у Гомелі манументальны рэльеф.

У 1985 годзе заканчвае Санкт-Пецярбургскую дзяржаўную мастацка-прамысловую акадэмію імя А. Л. Шцігліца (прафесары В. Л. Рыбалка(руск.) бел. і А. Г. Дзёма(руск.) бел.).

З 1990 года жыве ў Балтымары (ЗША) знаёміцца і выстаўляецца з мастакамі: І. Шлосбергам(руск.) бел., Н. Волкавым, Г. Гурвічам, А. Залатніцкай(руск.) бел..

У 1993 годзе Д. С. Герман перамагае на конкурсе скульптуры; яго скульптура адзначаецца прэміяй Lester Levy Humanitarian Award, якой узнагароджана сенатар ЗША Б. Мікульскі(руск.) бел..

У 1994 годзе скульптура Д. С. Германа «Crying Violin» узнагароджваецца Нацыянальнай прэміяй Elie Wiesel Holocaust Remembrance Award, якая ўручалася рэжысёру С. Спілбэргу за фільм «Спіс Шындлера».

У 1996 годзе Д. С. Герман становіцца членам Нацыянальнай асацыяцыі скульптураў, а ў 1998 адным з першых членаў аб’яднання Shiva-club[1].

Скульптура, графіка, калажы Д. С. Германа знаходзяцца ў музеі Джэйн Вурхіс Зімерлі ва Ратгерскім універсітэце(англ.) бел., калекцыі Нортана і Нэнсі Додж англ.: Norton and Nancy Dodge Collection of Soviet Nonconformist Art, у Рускім музеі у Санкт-Пецярбургу, у Kolodzei Art Foundation ў Нью-Ёрку, у Гомельскім гістарычным музеі ў Беларусі. Яго працы прадаюцца на Сотбіс, знаходзяцца ў калекцыях ЗША, Англія, Францыя, Расія, Кітай, Японія, Бразілія, Венесуэла, Швейцарыя, Ізраіль, Італія, Канада і Германія.

Узнагароды

Зноскі

  1. SHIVA-CLUB

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Скульптары ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0