wd wp Пошук:

Дзмітрый Вітольдавіч Прымшыц

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прымшыц. Дзмітрый Вітольдавіч Прымшыц (нар. 1980, г. Гродна) — беларускі эканаміст. Кандыдат эканамічных навук (2011), дацэнт (2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1980 годзе ў Гродне. Скончыў у 2004 годзе Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, у 2009 годзе Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. У 2004—2014 гадах выкладчык-стажор, выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве, намеснік дэкана па навуковай працы факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. У 2015—2016 гадах прарэктар па навуковай рабоце Інстытута падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. З 2016 года — намеснік дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Інстытута эканомікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар больш 60 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у тым ліку шасці манаграфій (у суаўтарстве). Сфера навуковых інтарэсаў: сусветная эканоміка, экспертна-аналітычнае суправаджэнне дзейнасці органаў дзяржаўнага кіравання, інавацыйнае развіццё эканомікі, узнаўленне капіталу[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 (unspecified title) Праверана 25 студзеня 2022.
  2. 1 2 Базовые причины торгово-экономического противостояния США и КНР. Об авторах
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі БДЭУ
Катэгорыя·Кандыдаты эканамічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных