wd wp Пошук:

Дзмітрый Віктаравіч Хлёбас

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Хлёбас (нар. 9 мая 1994, Лохвыця, Палтаўская вобласць, Украіна) — украінскі футбаліст, нападнік армянскга клуба «Урарту» з Ерэвана.

Клубная кар’ера

Футболам пачынаў займацца ў роднай Лохвыці[4]. Першым клубам Хлёбаса стала «Энергія» (Ромны).

У 2005 годзе ва ўзросце 11 гадоў пасля аднаго з дзіцячых турніраў у Кіеве быў запрошаны ў ДЮФШ «Дынама» імя Валерыя Лабаноўскага[4], дзе прайшоў усе ступені навучання. Працаваў у акадэміі «Дынама» пад кіраўніцтвам такіх спецыялістаў, як Алег Ігліца, Валерый Кінашэнка, Сяргей Жураўлёў, а завяршыў навучанне пад кіраўніцтвам Юрыя Воськіна. З 2008 па 2011 год у ДЮФЛ выступаў за «Дынама» (Кіеў).

Дзмітрый Хлёбас падчас выступаў за «Дынама-2». 2 лістапада 2014 года.

«Дынама» Кіеў

Пасля заканчэння акадэміі летам 2011 года трапіў у «Дынама» і 29 ліпеня 2011 года дэбютаваў у матчы моладзевых каманд супраць данецкага «Металурга» (2:0). Адразу Хлёбас стаў асноўным іграком моладзевай каманды і за першы сезон у 24 гульнях забіў 5 галоў.

17 лістапада 2012 года ва ўзросце 18 гадоў дэбютаваў за асноўную каманду «Дынама» ў матчы чэмпіянату Украіны супраць данецкага «Металурга», выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне замест Марка Рубена, аднак нічым не змог дапамагчы камандзе і кіяўляне саступілі 0:1[5]. Аднак у другой палове 2012 года ўсе роўна гуляў у моладзевым першынстве, забіўшы 11 галоў у 16 ​​матчах.

20 лютага 2013 года быў заяўлены на матчы ў Прафесійнай футбольнай лізе Украіны за каманду «Дынама-2»[6]. Да канца 2014 года згуляў за дубль «Дынама» 29 матчаў у Першай лізе, дзе забіў 10 галоў.

У лютым 2015 года, разам з аднаклубнікам Вячаславам Лухтанавым, на правах арэнды перайшоў ва ўжгарадскую «Гаверлу»[7]. 3 красавіка 2015 года ва ўзросце 20 гадоў у матчы супраць данецкага «Алімпіка» забіў свой першы гол у Прэм’ер-лізе, чым дапамог сваёй камандзе перамагчы 2:1[8]. У матчы супраць «Шахцёра» забіў мяч кручаным ударам ад штангі, зраўняўшы лік — 1:1. Але ў выніку ўжгарадцы прайгралі.

2 лютага 2016 года падпісаў арэнднае пагадненне на паўгода з палтаўскай «Ворсклай»[9]. Пазней арэнда была падоўжана на сезон 2016/17. У чэрвені 2017 года вярнуўся з арэнды ў кіеўскае «Дынама», аднак, не здолеўшы замацавацца ў камандзе, у ліпені 2017 года адправіўся ў арэнду ў беларускі клуб «Дынама» з Мінска[10]. У складзе мінчан хутка замацаваўся ў аснове, спачатку часцей выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе. Забіўшы ў чэмпіянаце 6 мячоў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У лістападзе 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў Кіеў[11].

У першай палове 2018 года знаходзіўся ў складзе кіеўскага «Дынама», аднак згуляў за асноўную каманду толькі ў адным матчы Прэм’ер-лігі — 18 сакавіка супраць «Ворсклы» (4:0), дзе адзначыўся голам.

Наступная кар’ера

Па заканчэнні сезона 2017/18 пакінуў «Дынама» ў якасці свабоднага агента і ў ліпені 2018 года падпісаў кантракт з чарнігаўскай «Дзясной»[12]. У камандзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, з часам стаў радзей з’яўляцца на полі. Пакінуў «Дзясну» па заканчэнні кантракта ў снежні 2020 года.

У студзені 2021 года далучыўся да каваліўскага «Коласа», у ліпені таго ж года пакінуў клуб і перайшоў у казахстанскі «Ардабасы». Пакінуў клуб па заканчэнні кантракта ў снежні 2021 года. У лютым 2022 года сташ іраком армянскага «Урарту».

Міжнародная кар’ера

З 2007 года выступаў за юнацкія зборныя Украіны розных узростаў.

13 лістапада 2014 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Украіны ў таварыскім матчы супраць аднагодкаў з Турцыі (2:0), адгуляўшы 60 хвілін, пасля чаго быў заменены на Аляксея Хабленку[13]. Ужо ў другім матчы за моладзевую зборную Хлёбас забіў свой першы гол, паразіўшы з далёкай адлегласці браму моладзевай зборнай Славеніі (2:0)[14].

Дасягненні

Зноскі

  1. Dmytro Khliobas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dmytro Khlyobas // FBref.com
  3. Dmytro Khlyobas // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. 1 2 Дмитрий Хлёбас: «У Блохина на первом месте — дисциплина и самоотдача» Архівавана 13 снежня 2014.
  5. «Динамо» минимально проигрывает в Донецке
  6. Профіль Дзмітрыя Хлёбаса на сайце ПФЛ Украіны
  7. «Динамо»: Хлёбас отдан в аренду «Говерле»
  8. «Говерла» переиграла «Олимпик»
  9. Хльобас у «Ворсклі» на півроку Архівавана 14 лютага 2016.
  10. Минское “Динамо” объявило о подписании контракта с Дмитрием Хлебасом
  11. Хлебас, арендованный минским «Динамо», вернулся в Киев
  12. Хлебас перешел в «Десну». Он мог вернуться в минское «Динамо»
  13. Украинская молодежка обыграла турков
  14. Молодёжная сборная Украины обыграла словенцев
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама-2 Кіеў
Катэгорыя·Ігракі ФК Урарту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ворскла Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Колас Каваліўка
Катэгорыя·Ігракі ФК Дзясна Чарнігаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лохвыцкім раёне
Катэгорыя·Ігракі ФК Ардабасы Шымкент
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта