Дзмітрый Васільевіч Аверкіеў (руск.: Дмитрий Васильевич Аверкиев; 30 верасня (12 кастрычніка) 1836, Екацерынадар-7 (20) снежня 1905, Санкт-Пецярбург) — драматург, белетрыст, тэатральны крытык.
Нарадзіўся ў купечаскай сям’і. Поспехам карысталіся яго творы аб рускай даўніне — «Камедыя пра расійскага двараніна Фрола Скабеева» (1869) і «Кашырская даўніна» (1872). Выдаваў «Дзённік пісьменніка».
Акрамя шматлікіх драм Аверкіеў пісаў аповесці, аповяды, вершы, публіцыстычныя і крытычныя артыкулы аб літаратуры і тэатры. Тэарэтычная праца «Аб драме» (СПб., 1893; изд. 2-е, СПБ., 1907).