wd wp Пошук:

Дзмітрый Аляксандравіч Башлай

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Дзмітрый Башлай (нар. 25 красавіка 1990, Кіеў) — украінскі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Радуня» з Стэнжыцы.

Клубная кар’ера

Выхаванец кіеўскага футбола, на юнацкім узроўні гуляў за клубы «Лакаматыў», «Абалонь-Змена» і «Дынама». Дарослую кар’еру распачаў у 2007 годзе ў клубе «Нафтавік-Укрнафта» з Ахтыркі. У сезоне 2007/08 выступаў за дубль, а пасля вылету каманды з Вышэйшай лігі стаў трапляць у асноўную каманду, дзе з цягам часу замацаваўся ў складзе.

У чэрвені 2014 года перайшоў у казахстанскі клуб «Тараз», куды быў запрошаны былым трэнерам ахтырскага клуба Яўгенам Яравенкам. У складзе «Тараза» стаў трывалым іграком асновы. У студзені 2016 года пасля звальнення Яравенкі разам з іншымі ўкраінскімі ігракамі пакінуў «Тараз». У лютым 2016 года перайшоў у данецкі «Алімпік», але так і не згуляў за яго ў Прэм’ер-лізе. Другую палову 2016 года правёў у кіеўскім клубе «Абалонь-Бровар».

У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», але не падышоў[2]. Неўзабаве далучыўся да іншага беларускага клуба — «Дняпра» з Магілёва, і пасля паспяховага прагляду ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. Замацаваўся ў асноўным складзе магіляўчан, выступаў на пазіцыях апорнага паўабаронцыі цэнтральнага абаронцы. У маі і чэрвені 2017 года не гуляў з-за траўмы, пасля аднаўлення вырнуў месца на полі.

У студзені 2018 года стаў іграком узбекскага клуба «Маш’ал»[4]. Аднак, «Маш’ал» не быў дапушчаны да ўдзелу ў Суперлізе ў сезоне 2018, і ў лютым паўабаронца вярнуўся ва Украіну, далучыўшыся да «Палтавы»[5].

У ліпені 2018 года перайшоў у «Дніпро-1». У лютым 2019 года далучыўся да кіеўскага «Арсенала», у складзе якога 24 лютага 2019 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы з чарнігаўскай «Дзясной» (0:2).

У ліпені 2019 года адправіўся ў Польшчу, дзе стаў іграком клуба «Падбяскідзе» з Бельска-Бялы. Па выніках сезона 2019/20 дапамог камандзе выйсці ў Экстраклясу, аднак праз год яна зноў выбыла ў Першую лігу. У ліпені 2021 года далучыўся да клуба Другой лігі Польшчы «Радуня».

Зноскі

  1. Dmytro Bashlay // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Башлай не подошел «Гомелю»
  3. Украинцы Рудюк, Гевлич и Башлай стали игроками “Днепра”
  4. Покинувший “Днепр” полузащитник продолжит карьеру в Узбекистане
  5. Башлай пополнил ФК Полтава
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Абалонь Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Радуня Стэнжыца
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпік Данецк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Падбяскідзе Бельска-Бяла
Катэгорыя·Ігракі ФК Тараз
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дніпро-1
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Арсенал Кіеў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтавік-Укрнафта
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Украіны