wd wp Пошук:

Дзечын

Дзе́чын (чэшск.: Děčín), был. Тэчэн-Бодэнбах (ням.: Tetschen-Bodenbach) — горад на поўначы Чэшскай рэспублікі, ва Усцецкім краі. Размешчаны на рацэ Эльба, недалёка ад мяжы з Германіяй. Адміністрацыйны цэнтр раёна Дзечын. Насельніцтва паводле даных на 2012 год складае 50 311 чалавек[2].

Дзечын ляжыць на важнай чыгуначнай галіне Прага — Дрэздэн — Берлін. З’яўляецца буйным прамысловым цэнтрам. Сярэдняя вышыня горада над узроўнем мора складае ўсяго 135 м, такім чынам, Дзечын з’яўляецца самым нізкаразмешчаным горадам Чэхіі.

Зноскі

  1. Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
  2. Počet obyvatel v obcích České republiky k 1. 1. 2012

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гарады Усцецкага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных