wd wp Пошук:

Дзеравянчыцкі сельсавет

Дзеравя́нчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Дзеравянчыцы.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Глоўсевіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Глоўсевічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акунінаўскага сельсавета[1]. 16 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзеравянчыцы па месцы яго фактычнага знаходжання, сельсавет перайменаваны ў Дзеравянчыцкі. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікашылавіцкага сельсавета (аграгарадок Вялікія Шылавічы, вёскі Новая Стража, Савічы, Чапялева, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы)[2].

Склад

У цяперашні час на тэрыторыі сельсавета размешчана 19 населеных пунктаў: ​​Бракава, Вербалаты, Глоўсевічы, Гуменікі, аг. Дзеравянчыцы, Забулле, Капусты, Літва, Новая Стража, Падмошша, Капусты, Рахавічы, Скоўдзічы, аг. Сурынка, Тушэвічы, Чапялёва, аг. Вялікія Шылавічы, Савічы, Якімавічы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1728 чалавек[3], з іх 88,4 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,6 % — украінцы[4]. На 1 студзеня 2015 г. пастаянна пражываюць на тэрыторыі сельсавета 2779 чалавек, 1257 наяўных гаспадарак.

Эканоміка

На тэрыторыі сельсавета размешчаны 2 сельгаспрадпрыемствы: Слонімскае раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства «Пераможца»; Слонімскі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя Суворава.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 249 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Слонимского района Гродненской области(недаступная спасылка)
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзеравянчыцкі сельсавет