У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Джэрсі (значэнні).
Джэ́рсі (англ.: Jersey) — востраў у праліве Ла-Манш, у складзе Нармандскіх астравоў. Самы буйны па плошчы (116 км²)[1] сярод Нармандскіх астравоў.
Насельніцтва — 89 тыс. чалавек. Джэрсі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй брытанскай кароны, аднак не з’яўляецца часткай Вялікабрытаніі і не ўваходзіць у Еўрасаюз. У склад кароннага валодання Джэрсі ўваходзіць таксама некалькі маленькіх астравоў.