wd wp Пошук:

Джэралд Дарэл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарэл. Джэралд Малькальм Дарэл (англ.: Gerald Malcolm Durrell; 7 студзеня 1925, Джамшэдпур, Брытанская Індыя — 30 студзеня 1995, Сент-Хеліер, Джэрсі) — брытанскі натураліст, навуковец-заолаг, пісьменнік, заснавальнік заапарка на Джэрсі і Фонду аховы дзікай прыроды, якія цяпер носяць яго імя.

Малодшы брат вядомага пісьменніка-раманіста Лорэнса Дарэла.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Брытанскай Індыі. У 1928 сям’я пераехала ў Англію, у 1935 — на востраў Корфу (Грэцыя), з 1939 зноў у Англіі. У 1947 арганізаваў і ўзначаліў сваю першую экспедыцыю па збіранні калекцыі рэдкіх жывёл у Афрыку, пазней — у Паўднёвую Амерыку, Паўднёва-Усходнюю Азію, Аўстралію, Новую Зеландыю і інш.

У 1959 годзе Дж. Дарэл стварыў на востраве Джэрсі (Вялікабрытанія) заапарк, а ў 1963 годзе на базе заапарка быў арганізаваны фонд па захаванні дзікіх жывёл. Асноўная ідэя — развядзенні рэдкіх і знікаючых відаў жывёл ва ўмовах заапарка з мэтай далейшага рассялення іх у месцах натуральнага пражывання. Цяпер гэтая ідэя стала агульнапрынятай навуковай канцэпцыяй.

Літаратурная творчасць

Вядомасць прынесла першая кніга «Перапоўнены каўчэг» (1953). Аўтар больш як 20 кніг: «Мая сям’я і іншыя жывёлы» (1956), «Сустрэчы з жывёламі» (1959), «Заапарк у маім багажы» (1960), «Птушкі, жывёлы і родзічы» (1969), «Зялёны рай» (1978) і інш., якія вызначаюцца шчырай любоўю да прыроды, бездакорным стылем, тонкім гумарам і вобразнай мовай. Кнігі Дж. Дарэла перакладзены на дзесяткі моў. Вялізнай папулярнасцю яго кнігі карысталіся і ў СССР.

Асноўныя літаратурныя творы

Узнагароды і прэміі

Віды і падвіды жывёл, названыя ў гонар Джэралда Дарэла

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118722549 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Gerald Durrell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Gerald Durrell // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. 1 2 Kindred Britain

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Дзьюка
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Памерлі 30 студзеня
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брытанскай Індыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных