wd wp Пошук:

Джэніфер Эгельруд

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Джэніфер Эгельруд (шведск.: Jennifer Egelryd; нар. 25 ліпеня 1990) — шведская футбалістка, якая грае на пазіцыі нападаючай ў шведскім жаночым клубе АІК, які выступае ў Дамалсвенскане. Таксама яна прадстаўляла шведскія каманды «Пітэа» і «Цюрэса», апошні аддаваў яе таксама ў арэнду ў клубы «Аланд Юнайтэд» і «Сірыус».

Кар’ера

Клубная

Джэніфер Эгельрцд дэбютавала за «Цюрэса» ва ўзросце 19 гадоў у матчы супраць «Юргардэна» у красавіку 2010 года. Свой першы гол за клуб яна забіла ў траўні таго ж года падчас матчу супраць АІКа, у якім «Цюрэса» перамог з лікам 2:0. Яна скончыла сезон 2010 года з 19 праведзенымі матчамі, з 13 выхадамі ў стартавым складзе і 3 галамі. У сезоне 2011 года Эгельруд правяла ў Дамальсвенскане 13 матчаў (у шасці выпадках выходзячы ў стартавым складзе), адыграўшы ў агульнай складанасці 546 хвілін. Яна забіла два галы: адзін падчас матчу супраць «Джытэкса» 1 траўня, у якім «Цюрэса» выйграў 2:1, а другі — у пераможным (3:0) матчы над «Юргардэнам» 5 чэрвеня.

У 2012 годзе Эгельруд правяла толькі адзін матч за «Цюрэса» і перайшла на правах арэнды ў фінскі клуб «Аланд Юнайтэд», за які яна правяла чатыры матчы і забіла чатыры галы. Яна вярнулася ў тым жа сезоне 2012 года ў «Цюрэса», у якім яна правяла 29 матчаў (два ў стартавым складзе) у Дамалсвенскане.

Эгельруд за «Цюрэса» згуляла ў сезоне 2013 гады шэсць матчаў да таго, як на правах арэнды перайшла ў шведскі «Сірыус», які выступаў тады ў Элітэтане. У лістападзе 2013 года Эгельруд пагадзілася падпісаць кантракт з супернікамі «Цюрэса» у Дамалсвенскане, клубам «Пітэа».

У зборнай

Джэніфер Эгельруд прадстаўляла Швецыю на розных моладзевых узроўнях, у тым ліку каманды дзяўчат да 19, 20 і 23 гадоў. У 2009 годзе яна дапамагла Швецыі заваяваць срэбра на чэмпіянаце Еўропы сярод жанчын да 19 гадоў 2009 года.

Зноскі

  1. Jennifer Egelryd // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Soccerdonna — 2010.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0