wd wp Пошук:

Джэк Шы

Джон Амас «Джэк» Шы (англ.: John Amos “Jack” Shea; 7 верасня 1910, Лэйк-Плэсід — 17 студзеня 2002, Лэйк-Плэсід) — амерыканскі канькабежац, двухразовы алімпійскі чэмпіён 1932 года.

У 1930 годзе Джэк Шы быў чэмпіёнам ЗША, а ў 1929 годзе — чэмпіёнам Паўночнай Амерыкі.

На Зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года ў Лэйк-Плэсідзе Джэк Шы стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам, заваяваўшы залатыя медалі на дыстанцыях 500 і 1500 метраў. Джэк Шы стаў першым амерыканцам, які выйграў два залатыя алімпійскія медалі на адной Алімпіядзе. Падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды Джэк Шы прамаўляў Алімпійскую клятву.

Джэк Шы быў яўрэем, і па радзе аднаго равіна адмовіўся ад удзелу ў Алімпійскіх гульнях 1936 года ў фашысцкай Германіі.

Джэк Шы ўваходзіў у камітэт па арганізацыі зімовых Алімпійскіх гульняў 1980 года ў сваім родным горадзе — Лэйк-Плэсідзе.

Зноскі

  1. http://www.sports-reference.com/olympics/athletes/sh/jim-shea-jr-1.html
  2. http://sports.jrank.org/pages/4390/Shea-Jack-Olympic-Saga-Continues.html
  3. Jack Shea // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.foxsports.com/olympics/story/1980-olympics-us-hockey-miracle-ice-gold-medal-ussr-35-years-lake-placid-021815
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 верасня
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Памерлі 17 студзеня
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Канькабежцы ЗША
Катэгорыя·Загінулі ў аўтамабільных катастрофах
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2002 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1932 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па канькабежным спорце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Канькабежцы на зімовых Алімпійскіх гульнях 1932 года
Катэгорыя·Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк