wd wp Пошук:

Джэйсан Бэйтман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бэйтман. Джэйсан Бэйтман (англ.: Jason Bateman; нар. 14 студзеня 1969, Нью-Ёрк, Злучаныя Штаты Амерыкі) — амерыканскі акцёр.

Біяграфія

Джэйсан Кент Бэйтман нарадзіўся ў горадзе Рай, штат Нью-Ёрк. Яго сям’я пераехала ў Солт-Лэйк-Сіці, штат Юта, калі яму было чатыры гады, і пазней у Каліфорнію. Яго бацька Кент Бэйтман — пісьменнік і рэжысёр, маці Вікторыя Бэйтман была сцюардэсай. Яго старэйшая сястра Жусцін Бэйтман — амерыканская актрыса. Джэйсан вучыўся ў школе Пацыфік Хілз, але так і не скончыў яе.

Акцёрская дзейнасць Джэйсана пачалася ў сіткомах 1980-х і 1990-х гадоў: «Сярэбраныя лыжкі», «Ваш ход», «Сям’я Хоган», але вядомасць да яго прыйшла ў 2003 годзе, пасля выканання ролі Майкла Блута ў серыяле «Затрымка развіцця». За выкананне гэтай ролі ён быў узнагароджаны кінапрэміяй «Залаты глобус».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #142109746 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Jason Bateman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 студзеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эні»
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Эмі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных