wd wp Пошук:

Джэймс Фергусан

Error: imagemap_no_link Джэймс Фергусан (англ.: James Ferguson) — шатландскі астраном і стваральнік прыбораў XVIII стагоддзя[1].

Фергусан нарадзіўся 25 красавіка 1710 у Банфшыры ў прастых людзей: яго бацька, Джон Фергусан (John Ferguson) працаваў і арандаваў невялікі кавалак зямлі, яго маці, Эспет Лобан (Elspet Lobban) гадавала іх шасцярых дзяцей, з якіх Джон быў другім. Згодна з яго аўтабіяграфіяй, ён навучыўся чытаць, слухаючы, як яго бацька вучыць яго старэйшага брата, і дзякуючы нейкай старай жанчыне, да таго, як бацька вырашыў пачаць вучыць яго. Пасля таго, як бацька навучыў яго пісаць, ён быў у сем гадоў на тры месяцы адпраўлены ў школу граматы ў Кейт (Keith). Аднойчы ў дзевяць гадоў, калі ён убачыў, як яго бацька чыніць дзіравы дах з дапамогай рычага, яму ўдалося не толькі зразумець прынцып такой працы, але і распаўсюдзіць яго на кола і паўвось. Адзін з суседзяў паказаў яму кнігу, у якой пацвярджаліся здагадкі Фергусана.

У 1720 Фергусан пачаў працаваць, пас авечак да 14 гадоў. Адначасна ён займаўся стварэннем механічных мадэляў з дапамогай такарнага станка і складанага нажа і па начах вывучаў зоркі. Яго настаўнік, Джэймс Глашан (James Glashan), быў прыхільны да гэтых заняткаў, і часцяком вызваляючы хлопчыка пад час іх. У 1728 скончыўся тэрмін дамовы з Глашанам, і Фергусан стаў вучыцца ў доме Томаса Гранта (Thomas Grant). У 1730 годзе, пасля ад’езду Гранта, Фергусан вярнуўся дадому. У гэты перыяд ён стварыў глобус і драўляныя гадзіннікі.

У 1734 Фергусан пераехаў у Эдынбург, дзе заняўся партрэтнай мініяцюрай, далей ён пераехаў у Інвернес, і ў 1743 годзе — у Лондан, дзе дажыў да канца жыцця. У лістападзе 1763 ён уступіў у Лонданскае каралеўскае таварыства, распрацоўваў астранамічныя і механічныя мадэлі, з 1748 — чытаў лекцыі па эксперыментальнай філасофіі. У апошнія гады жыцця ён атрымліваў пенсію ў 50 фунтаў стэрлінгаў; памёр ён 17 лістапада 1776 і быў пахаваны ў двары царквы панны Марыі.

Мяркуецца, што Джэймс Фергусан быў намаляваны на карціне «Філосаф, які тлумачыць мадэль Сонечнай сістэмы» Джозэфа Райта[2] (у той жа час біёграф Райта, Бенедыкт Нікалсан, сцвярджаў у 1968 годзе, што мадэллю для выкладчыка быў Джон Уайтхёрст[3], у той час як іншы каментатар паказвае на падабенства фігуры з «партрэтам Ісаака Ньютана пэндзля Годфры Кнелера»[4]).

У спіс найважнейшых публікацый Фергусана ўваходзяць

Зноскі

  1. Ferguson, James (1710—1776) Dictionary of National Biography. London: Smith, Elder & Co. 1885—1900.
  2. Nicolson, Benedict, Joseph Wright of Derby: painter of light, Taylor & Francis, 1968, ISBN 0-7100-6284-2
  3. «Art treasure — The Orrery» Архівавана 8 кастрычніка 2007., Derby City Council, accessed 2009-07-12
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Астраномы Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства