wd wp Пошук:

Джэймс Уані Іга

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Іга.

Джэймс Уані Іга (англ.: James Wani Igga; нар. 1949) — паўднёвасуданскі палітык, Віцэ-прэзідэнт Паўднёвага Судана з 2013 года. Раней ён быў спікерам Нацыянальнага заканадаўчага сходу і генеральным сакратаром НАВС.

Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, спрыяў пераходу НАВС ад узброеннай групоўкi да палiтычнай партыi i фарміраванню Паўднёвага Судана як незалежнай дзяржавы[1].

Бiяграфiя

Джэймс Уані Іга нарадзіўся ў 1949 годзе ў горадзе Kрыла, у каталіцкай сям’і. Яго бацькі былі прадстаўнікамі дзвюх розных народаў — зандэ i бары. У канцы 60-ых з’ехаў у Каір, дзе атрымаў эканамічную адукацыю[1].

У 1985 годзе ў Судане пачалася грамадзянская вайна. Іга далучыўся да сіл НАВС. Ён хутка прасоўваўся па ваеннай службе, i да 1987 года Іга атрымаў званне маёра і камандаваў батальёнам Шакуса. У тым жа годзе ён стаў членам вярхоўнага камандавання НАВС[2].

У лістападзе 1991 года ўдзельнiчаў у мірных перамовах у Найробі, дзе суправаджаў Джона Гаранга, лідара НАВС.

У лютым 2000 года Iга стварыў Тэхнічны камітэт Інтэлектуалаў. Камітэт быў даручаны планаваннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана. Стварэнне гэтага камітэта было даручэннем грамадзянскай адміністрацыі Паўднёвага Судана.

Пасля падпісання Усёабдымнага мірнага пагаднення аб стварэнні аўтаноміі Паўднёвага Судана ў 2005 годзе, Iгa арганiзаваў пераход НАВС ад паўстанцкага стратэгічнага кіраўніцтва да палітычнай партыі. У гэты жа час Iга ўзначальвае гэту арганізацыю.

9 ліпеня 2011 года Iга ў прысутнасці вялiкай колькасцi паплечнікаў і журналістаў, зачытаў Дэкларацыю аб незалежнасці Паўднёвага Судана[3].

25 жніўня 2013 году Джэймс Iга заступае на пасаду віцэ-прэзідэнта.

У снежні 2013, калі ў Паўднёвым Судане пачалася грамадзянская вайна, Iга застаецца на баку прэзідэнта Кiiра, асудзіўшы дзеянні апазіцыйнай групоўкі «Белая армія», якая спрабавала здзейсніць узброены пераварот.

Зноскі

  1. 1 2 South Sudan president names James Wani Igga as deputy: state radio(нявызн.) (23 August 2013). Праверана 23 August 2013.
  2. Johnson, Douglas H. (2011). The root causes of Sudan’s civil wars : peace or truce (Rev. ed.). Woodbridge, Suffolk: James Currey. ISBN 1847010296.
  3. «South Sudan president names James Wani Igga as deputy: state radio»

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Постаці Паўднёвага Судана
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Палітыкі Паўднёвага Судана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвым Судане