У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэйлар.
Джэймс Вернан Тэйлар (англ.: James Vernon Taylor, нар. 12 сакавіка 1948, Бостан, Масачусетс) — амерыканскі фолк-музыкант, і аўтар песень. Першую вядомасць прынеслі хіты «Fire and Rain» (# 3 US, 1970 г.) і «You’ve Got a Friend» (# 1, 1971, кампазіцыя Кэрал Кінг), найвышэйшага камерцыйнага дасягнення дамогся са зборнікам Greatest Hits, які разышоўся у ЗША 12-мільённым накладам і атрымаў «брыльянтавы» статус. Джэймс Тэйлар — пяціразовы лаўрэат прэміі Грэмі; у 2000 годзе ён быў уведзены ў Залу славы рок-н-ролу.
Падтрымлівае сяброўскія адносіны з Маркам Нопфлерам.