wd wp Пошук:

Джэймс Скіўрынг Сміт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сміт. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джэймс Скіўрынг Сміт (англ.: James Skivring Smith, 26 лютага 1825, Чарлстан, Паўднёвая Караліна, ЗША - 1892, Б’юкенен, Ліберыя) - лідар Партыі сапраўдных вігаў, шосты прэзідэнт Ліберыі.

Біяграфія

З 1856 па 1860 год Сміт займаў пасаду дзяржаўнага сакратара Ліберыі. Пазней ён быў абраны сенатарам ад акругі Гранд-Баса і знаходзіўся на гэтай пасадзе з 1868 па 1869 год. На прэзідэнцкіх выбарах 1869 года Джэймс Скіўрынг Сміт быў абраны віцэ-прэзідэнтам краіны.

У выніку палітычнага і фінансавага крызісу, выкліканага банкам Брытаніі ў 1871 годзе, прэзідэнт Эдвард Джэймс Рой быў вымушаны пакінуць сваю пасаду.

Джэймс Скіўрынг Сміт прабыў на пасадзе прэзідэнтам Ліберыі менш за два месяцы - з 4 лістапада 1871 года па 1 студзеня 1872 года - да прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джозеф Джэнкінс Робертс. Гэта самы кароткі тэрмін у гісторыі прэзідэнтаў краіны.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1825 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўднёвай Караліне
Катэгорыя·Памерлі ў Ліберыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Ліберыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1892 годзе