wd wp Пошук:

Джэймс Мэнчэм

Сэр Джэймс Рычард Мары Мэнчэм (англ.: James Richard Marie Mancham, 11 жніўня 1939, Вікторыя, Брытанскія Сейшэлы — 8 студзеня 2017) — сейшэльскі дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, адвакат, першы Прэзідэнт Сейшэльскіх Астравоў, які стаяў на чале дзяржавы ў 1976—1977 гадах. Заснавальнік Сейшэльскай Дэмакратычнай Партыі (СДП).

Біяграфія

У знешняй палітыцы Мэнчэм арыентаваўся, пераважна, на Вялікабрытанію, каланіяльным валоданнем якой Сейшэльскія Астравы былі да незалежнасці. Асаблівую ўвагу ён надаваў развіццю турызму на астравах. Прэзідэнцтва Мэнчэма працягвалася менш за год: у чэрвені 1977 года на Сэйшэлах адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога да ўлады прыйшоў лідар Сейшэльскай апазіцыі, сацыяліст Франс-Альбер Рэнэ, і яго прыхільнікі. Мэнчэм быў вымушаны застацца ў Вялікабрытаніі. На Сейшэлы ён вярнуўся толькі ў пачатку 1990-х гадоў, дзе пражываў да канца жыцця.

Зноскі

  1. 1 2 James Mancham // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 James R. Mancham // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Former Seychelles’ president James Mancham dies at residence — 2017. Праверана 8 студзеня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 жніўня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Сейшэльскіх Астравоў
Катэгорыя·Прэзідэнты Сейшэльскіх Астравоў
Катэгорыя·Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Нарадзіліся на Сейшэльскіх астравах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 8 студзеня
Катэгорыя·Памерлі на Сейшэльскіх астравах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе