wd wp Пошук:

Джэймс Меларт

Джэймс Меларт (англ.: James Mellaart; 14 лістапада 1925, Лондан — 29 ліпеня 2012) — брытанскі археолаг, які атрымаў вядомасць у якасці даследчыка неалітычных паселішчаў Чатал-Хююк і Хаджылар(руск.) бел. ў Турцыі. Шэраг скандалаў, звязаных з яго імем (у прыватнасці, абвінавачванні ў здзелках на чорным рынку старажытнасцяў), прывялі да таго, што ў 1960-я гг. яму забаранілі весці далейшыя раскопкі ў Турцыі.

У 2005 г. Меларт сыйшоў у адстаўку з прафесарскай пасады, жыў у Паўночным Лондане разам з жонкай.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лондане. Выкладаў у Стамбульскім універсітэце, быў памочнікам дырэктара Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары. З 1951 года ўзначальваў раскопкі шэрагу археалагічных помнікаў Турцыі разам са сваёй жонкай Арлет, народжанай у Турцыі. Дапамог выявіць кераміку «шампанскага шкла» у заходняй Анатолі, якая адносілася да позняга бронзавага веку, што, у сваю чаргу, дапамагло ў 1954 г. адкрыць Бейджэсултан(руск.) бел.. Пасля завяршэння экспедыцыі ў 1959 годзе ўдзельнічаў у публікацыі яе вынікаў. У 1964 г. пачаў чытаць лекцыі па археалогіі ў Анкары.

Скандал з Доракам

У 1958 г. Меларт паведаміў аб новых багатых знаходках ў Дораке Сетану Лойду(руск.) бел. з Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары. Па яго словах, ён выявіў прадметы яшчэ 6 гадоў таму, але раней не мог атрымаць дазвол на публікацыю. Калі гэта паведамленне апублікавалі ў газеце The Illustrated London News(руск.) бел., турэцкія ўлады захацелі ведаць, чаму іх не паставілі ў вядомасць і дзе былі знойдзеныя артэфакты.

Меларт заявіў, што бачыў скарбы ў доме маладой жанчыны, з якой пазнаёміўся ў Ізміры. Жанчына нібыта не дазволіла яму фатаграфаваць прадметы, але дазволіла іх замаляваць. Аказалася, што яе імя — Ганна Папастрары — не было ў Ізміры нікому вядомым, а яе адрас аказаўся несапраўдным. У сувязі з гэтым турэцкія ўлады пазбавілі Меларта візы ў сувязі з падазрэннем ў кантрабандзе старажытнасцей. Пазней Меларту дазволілі зноў вярнуцца ў краіну.

Раскопкі Чатал-Хююка

Раскопкі Чатал-Хююка

Каманда Меларта, якая праводзіла раскопкі Чатал-Хююк ў 1961 г., выявіла больш за 150 памяшканняў і будынкаў, некаторыя былі ўпрыгожаны насценнымі роспісамі, штукавымі рэльефамі і скульптурамі. Гэта быў важны помнік, які дапамог у значнай меры прасунуць веды аб ранніх паселішчах Блізкага Усходу.

На думку Меларта, Чатал-Хююк гуляў важную ролю ў кульце маці-багіні. З гэтым не пагадзіліся шмат хто з археолагаў, якія нават абвінавацілі Меларта ў тым, што той прыдумаў шэраг мясцовых міфаў у падтрымку сваёй тэорыі. З-за ўзнікшага скандалу, турэцкія ўлады закрылі доступ да помніка, і раскопкі аднавіліся толькі ў 1990-я гады.

Сачыненні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #107607743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 5 мая 2014.
  2. https://www.cornucopia.net/magazine/articles/james-mellaart-the-man-who-changed-history/
  3. http://www.todayszaman.com/national_archeologist-james-mellaart-who-unearthed-catalhoyuk-passes-away_288299.html
  4. http://www.todayszaman.com/newsDetail_getNewsById.action?newsId=288299
  5. Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 23 студзеня 2020.
  6. http://jamestabor.com/2012/08/01/tribute-to-james-mellaart-1925-2012/
  7. http://jamestabor.com/2012/08/01/
  8. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/02604020210684
  9. http://www.tandfonline.com/doi/pdf/10.1080/1360481032000157478

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Археолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Матрыярхат
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Даследчыкі дагістарычнай эпохі
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных