Джакобэ «Джэйк» Ламота (англ.: Giacobbe «Jake» LaMotta; 10 ліпеня 1921 — 19 верасня 2017) — амерыканскі баксёр, экс-чэмпіён свету ў сярэдняй вазе. Атрымаў мянушкі «Бык з Бронкса» і «Шалёны Бык» за неўтаймоўны байцоўскі дух і шалёны нораў. Яго мемуары «Шалёны Бык: Мая гісторыя» ляглі ў аснову сцэнарыя да фільма Марціна Скарсэзэ «Шалёны бык» з Робертам Дэ Ніра ў галоўнай ролі.