wd wp Пошук:

Джун Ха

Джун Ха (нар.1983, Стэнфард, Каліфорнія, ЗША) — карэйска-амерыканскі матэматык, прафесар Прынстанскага ўніверсітэта, лаўрэат Філдсаўскай прэміі (2022).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1983 годзе ў Стэнфардзе ў Каліфорніі, дзе яго бацькі заканчвалі аспірантуру; пазней сям’я вярнулася ў Паўднёвую Карэю, дзе ён і вырас. Яго маці выкладала рускую мову і літаратуру, а бацька — статыстыку. У школьныя гады Ха не цікавіўся матэматыкай і лічыў, што не вельмі добры ў ёй, замест гэтага ён прысвячаў сябе пісьменніцтву і паэзіі. Ён напісаў мноства вершаў і навел, якія ў асноўным быў прысвечаны асабістым перажыванням. У 2002 годзе паступіў у Сеульскі нацыянальны ўніверсітэт, падчас навучання зразумеў, што не зможа зарабляць на жыццё паэзіяй і вырашыў стаць навуковым журналістам, які спецыялізуецца на фізіцы і астраноміі.

У апошнія гады навучання ва ўніверсітэце ён пачаў хадзіць на лекцыі японскага матэматыка Хэйсукэ Хіранакі — лаўрэата Філдсаўскай прэміі. Наведваючы лекцыі, студэнт спадзяваўся, што Хіранака стане першым героем яго журналісцкай працы. Ха карыстаўся магчымасцю і стараўся больш мець зносіны з матэматыкам, сам Хіранака успамінаў аб зносінах з Джунам так: «Звычайна я не адмаўляюся ад размовы са студэнтамі, але і не шукаю зносін з імі. Джун пачаў сам звяртацца да мяне». У 2009 годзе па патрабаванні матэматыка падаў дакументы ў некалькі навучальных устаноў ЗША, каб вучыцца ў аспірантуры. Яму не даставала кваліфікацыі (у ВНУ Джун у матэматыцы не спецыялізаваўся, а наведаў толькі некалькі матэматычных курсаў, і яго вынікі нельга было назваць выбітнымі). Адным з галоўных аргументаў у заяўцы на паступленне была рэкамендацыя ад Хіранакі, аднак большасць прыёмных камісій гэта не ўразіла. Джуну адмовілі амаль усе навучальныя ўстановы, акрамя Ілінойскага ўніверсітэта ва Урбане-Шампейне, дзе ён і пачаў навучанне восенню 2009 года.

Зноскі

  1. OCLC. Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 25 мая 2018.
  2. https://koreajoongangdaily.joins.com/2022/07/05/national/people/Korea-June-Huh-Fields-Medal/20220705190219481.html
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каліфорніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Стэнфарда
Катэгорыя·Выпускнікі Сеульскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных