wd wp Пошук:

Джузэпэ Тарнаторэ

Джузэпэ Тарнаторэ (італ.: Giuseppe Tornatore; нар. 27 мая 1956, Багерыя, Італія) — італьянскі кінарэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар.

Біяграфія

Нарадзіўся 27 мая 1956 года ў Багерыі каля Палерма на Сіцыліі. У 16 гадоў захапіўся акцёрскай гульнёй і тэатрам, кіраваў пастаноўкамі твораў Луіджы Пірандэла і Эдуарда дэ Філіпа. У кіно дэбютаваў дакументальным фільмам «Этнічныя меншасці Сіцыліі» (Le minoranze etniche in Sicilia), якія атрымалі прыз фестывалю ў Салерна. Да выхаду яго першага паўнаметражнага фільма «Камарыст» ў 1986 годзе працаваў на італьянскім тэлебачанні, здымаючы дакументальныя фільмы і перадачы. «Камарыст» быў высока ацэнены гледачамі і крытыкамі, а таксама узнагароджаны Срэбранай стужкай Нацыянальнага сіндыката кінажурналістаў Італіі за лепшую рэжысуру. У 1988 годзе выходзіць у свет фільм «Новы кінатэатр „Парадыза“», які атрымаў мноства ўзнагарод (у тым ліку прэмію Оскар як лепшы замежны фільм), забяспечыўшы Тарнаторэ будучыню сусветна вядомага рэжысёра.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11950684X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Giuseppe Tornatore // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Кінарэжысёры Італіі
Катэгорыя·Сцэнарысты Італіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Палерма
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Італіі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 мая