Джузэпэ Джусці (італ.: Giuseppe Giusti; 13 мая 1809 — 31 мая 1850) — тасканскі паэт-сатырык.
Нарадзіўся 13 мая 1809 года ў Мансумана.
Набыў вядомасць дзякуючы вершам і песням (аўтарскае вызначэнне жанру — «жарты», італ.: scherzi), якія абапіраліся як на італьянскія сатырычныя традыцыі, так і на творчасць П’ера Беранжэ. Прыхільнік аб’яднання Італіі; крытыкаваў амбіцыі італьянскіх «тыранаў малога фармату» і аўстрыйскія ўлады, якія валодалі ў той час паўночнай часткай краіны, мяшчан, «якія купляюць» тытулы і інш. Быў схільны да яркіх філасофскіх фармулёвак; талент яго прызнаваўся практычна ўсімі сучаснікамі. Сур’ёзна займаўся Дантэ, працаваў над каментарамі да «Боскай камедыі».
У 1848 годзе, у перыяд рэвалюцый і хваляванняў у Еўропе, актыўна ўдзельнічаў у палітычнай дзейнасці, абіраўся ў парламент, але неўзабаве расчараваўся ў дробязнай палітычнай барацьбе і пакінуў сваё месца.
Памёр у Фларэнцыі 31 мая 1850 года.
Поўны збор яго вершаў выдаў у другой палове стагоддзя будучы нобелеўскі лаўрэат Джазуэ Кардучы.