wd wp Пошук:

Джо Пешы

Джозеф Фрэнк «Джо» Пешы (англ.: Joseph Frank “Joe” Pesci; нар.9 лютага 1943, Ньюарк, Нью-Джэрсі, ЗША) — амерыканскі акцёр, комік і спявак. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы шматгадоваму супрацоўніцтву з Марцінам Скарсэзэ ў фільмах «Шалёны бык» (1980), «Слаўныя хлопцы» (1990), «Казіно» (1995) і «Ірландзец» (2019).

Роля Томі Дэвіта ў «Слаўных хлопцах» прынесла Пешы прэмію «Оскар» у катэгорыі «Лепшы акцёр другога плана»; за ролю ў «Шалёным быку» быў адзначаны прэміяй BAFTA як лепшы навічок.

Сярод іншых яркіх работ акцёра — калядныя камедыі «Адзін дома» і «Адзін дома 2: Згублены ў Нью-Ёрку», крымінальная драма «Аднойчы ў Амерыцы», аскараносная кінакамедыя «Мой стрыечны брат Віні» і серыя фільмаў «Смяротная зброя». Пешы таксама з’яўляецца правобразам персанажа Полі з кампутарнай гульні Mafia: The City of Lost Heaven, якая атрымала шырокую папулярнасць і «культавы» статус.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #135102324 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Joe Pesci // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ньюарку
Катэгорыя·Асобы