wd wp Пошук:

Джордж Ферыс

Джордж Вашынгтон Гейл Ферыс Малодшы (англ.: George Washington Gale Ferris, Jr.; 14 лютага 1859 — 22 лістапада 1896) — амерыканскі інжынер, вядомы як вынаходнік кола агляду.

Ферыс нарадзіўся ў Гейлсбергу — горадзе, названым імем яго цёзкі Джорджа Вашынгтона Гейла. Сям’я прадала сваю малочную ферму і пераехала ў Карсан-Сіці, калі Ферысу было пяць гадоў. Пазней яны перасяліліся ў Каліфорнію, і Ферыс наведваў школу ў горадзе Окленд. Ён скончыў Політэхнічны інстытут Рэнселіра ў 1881 годзе са ступенню ў грамадзянскім будаўніцтве.[1]

Пасля гэтага ён пачаў кар’еру ў індустрыі чыгуначнага транспарту і зацікавіўся будаўніцтвам мастоў.[1] Ён заснаваў кампанію GWG Ferris & Co. у Піцбургу, якая тэставала і правярала стан металаканструкцый для чыгуначнага і маставога будаўніцтва.

Ферыс найбольш вядомы стварэннем першага кола агляду для Сусветнай выстаўкі ў Чыкага ў 1893 годзе. Гэты праект увекавечыў прозвішча інжынера ў англійскай мове: любое кола агляду ў Амерыцы завуць колам Ферыса (Ferris wheel).[2]

Памёр 22 лістапада 1896 года ва ўзросце 37 гадоў у пітсбургскай бальніцы Mercy Hospital ад брушнага тыфу.

Зноскі

  1. 1 2 Alumni Hall of Fame(нявызн.) (недаступная спасылка). Політэхнічны інстытут Рэнселіра. — «Ferris began his career in the railroad industry and pursued an interest in bridge building.»  Архівавана з першакрыніцы 24 красавіка 2012. Праверана 22 снежня 2007.
  2. Bird’s-Eye View of the World’s Columbian Exposition, Chicago, 1893(нявызн.). World Digital Library (23 лютага 1893). Праверана 17 ліпеня 2013.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вынаходнікі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага