Джордж Эндру Ола (англ.: George Andrew Olah, венг.: Oláh György; 22 мая 1927 — 8 сакавіка 2017) — амерыканскі хімік венгерскага паходжання. Унёс асаблівы ўклад у вывучэнне ўтварэння «некласічных» гіпервалентных карбакатыёнаў праз суперкіслоты. Атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1994). Пазней атрымаў Медаль імя Прыстлі - найвышэйшую ўзнагароду Амерыканскага хімічнага таварыства. Падчас Другой Сусветнай вайны ён быў выратаваны лютэрнаскім пастарам Габарам Стэла.