wd wp Пошук:

Джордж Мэгофін Хамфры

Джордж Мэгоффін Хамфры (англ.: George Magoffin Humphrey; 8 сакавіка 1890 — 20 студзеня 1970) — амерыканскі палітык, юрыст, прадпрымальнік, 55-й міністр фінансаў ЗША.

Біяграфія

Джордж Хамфры нарадзіўся ў акрузе Чебойган, штат Мічыган. У 1912 году скончыў Мічыганскі універсітэт, у якім навучаўся на факультэце юрыспрудэнцыі. Далей працаваў юрыстам у бацькавай канторы, які быў адвакатам, у акрузе Сегино, Мічыган. У 1919 году Хамфры быў прызначаны генеральным дарадцам ў металургічную кампанію Ханна. У 1929 годзе яго павысілі да прэзідэнта, а ў 1952 годзе да генеральнага дырэктара.

У канцы 1940-х гадоў Джордж Хамфры паступіў на службу да прэзідэнта Гары Трумэна, у асноўным па эканамічных пытаннях. З 1948 па 1949 год Хамфры быў старшынёй камітэта па рэпарацый і эканамічным супрацоўніцтве, а ў 1949 годзе членам Эканамічнага кансультатыўнага савета пры Міністэрстве гандлю ЗША.

21 студзеня 1953 году новы прэзідэнт Дуайт Эйзенхаўэр прызначыў Хамфры міністрам фінансаў ЗША. Джордж Хамфры быў перакананым прыхільнікам падатковай рэформы. Ён быў за прыняцце Кангрэсам ў 1954 годзе закона, які зніжае падаходны падатак і адмяняе падатак на даходы. Хамфры быў асабліва зацікаўлены ў скарачэнні дзяржаўных выдаткаў, каб, такім чынам, змагацца з інфляцыяй. Яго меры далі вынікі: ў 1951 году Федэральнаму бюджэце атрымалася пазбавіцца ад дэфіцыту.

У 1957 годзе, пасля сыходу з пасады міністра фінансаў, Хамфры стаў старшынёй Нацыянальнай сталеліцейнай карпарацыі. На працягу многіх гадоў ён пакідаў без увагу сваё здароўе, але пасля ўдару у жніўні 1969 года Хамфры стаў частым госцем бальніц. 27 снежня 1969 года яго шпіталізавалі ў клініку ў Кліўлендзе, а праз тры тыдні Джордж Хамфры сканаў. Ён быў пахаваны на могілках Лэйк-Ую ў Кліўлендзе, Агаё.

Зноскі

  1. 1 2 George M. Humphrey // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George M. Humphrey // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George M. Humphrey // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1890 годзе
Катэгорыя·Члены Рэспубліканскай партыі ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кліўлендзе
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мічыгане
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня