wd wp Пошук:

Джордж Дэрн

Джордж Генры Дэрн (англ.: George Henry Dern; 8 верасня 1872, Додж, штат Небраска — 27 жніўня 1936, Вашынгтон, акруга Калумбія) — амерыканскі палітычны дзеяч, член Дэмакратычнай партыі ЗША. Займаў пасады губернатара штата Юта (1925—1933) і ваеннага міністра ЗША з 1933 года да сваёй смерці. Дзед акцёра Бруса Дэрна.

Дэрн вучыўся ў штаце Небраска, а затым працаваў у горназдабыўной прамысловасці ў штаце Юта. Ён прымаў удзел у распрацоўцы печы Холт-Дэрна, якая выкарыстоўваецца пры здабычы карысных выкапняў.

Дэрн змяніў у 1925 годзе Чарлза Мэйбана на пасадзе губернатара штата Юта, а яго змяніў у 1933 годзе Генры Блад.

Як ваенны міністр пры Франкліне Рузвельце Дэрн адказваў за рэфармаванне арміі ў адпаведнасці з Новым курсам і за стварэнне Грамадзянскага корпуса аховы навакольнага асяроддзя. Дэран памёр у сваім кабінеце ў 1936 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 George Dern // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George Henry Dern // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Ваенныя міністры ЗША
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Небрасцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Небраскі-Лінкальна
Катэгорыя·Памерлі ў 1936 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе