wd wp Пошук:

Джордж Джонстан Стоўні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стоўні. Джордж Джонстан Стоўні (англ.: George Johnstone Stoney; 15 лютага 18265 ліпеня 1911) — ірландскі астраном і фізік, найбольш вядомы тым, што ўвёў у навуку тэрмін «электрон», вызначыўшы яго як «фундаментальную адзінку вымярэння электраэнергіі»[5].

У 18481852 гадах Стоўні быў памочнікам астранома Уільяма Парсанса. Падчас гэтага супрацоўніцтва Стоўні выявіў 60 аб’ектаў, якія ўвайшлі ў Новы агульны каталог (NGC), 53 з іх былі выяўлены ўпершыню[6]. У 1852 годзе Стоўні атрымаў пасаду прафесара натурфіласофіі (прыродазнаўчых навук) у Каралеўскім каледжы Голуэя. У 1857 годзе ён стаў сакратаром Каралеўскага ўніверсітэта ў Дубліне[5].

У выніку сваіх прац па малекулярнай фізіцы і кінетычнай тэорыі газаў Стоўні прапанаваў ацэнку колькасці малекул у адзінцы аб’ему газу пры стандартных умовах. Хаця яго метад ацэнкі значэння зараду электрона быў абгрунтаваным (1874), яго вынік аднак быў няправільным з-за памылковага ўяўлення пра колькасць атамаў у граме вадароду. Стоўні таксама прапанаваў тлумачэнне ўцечкі вадароду і гелію з поля прыцягнення Зямлі і адсутнасці атмасферы на спадарожніках [5].

Зноскі

  1. 1 2 George Johnstone Stoney // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George Johnstone Stoney // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. George Johnstone Stoney // Dictionary of Irish Biography — Cambridge University Press, Royal Irish Academy, 2009.
  4. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 3 George Johnstone Stoney (англ.) . Энцыклапедыя Брытаніка. Праверана 13 мая 2019.
  6. George Johnstone Stoney (англ.) . Праверана 13 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ленстэры
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1911 годзе
Катэгорыя·Памерлі 5 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Фізікі Ірландыі
Катэгорыя·Астраномы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1826 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы Ірландыі