wd wp Пошук:

Джордан Піл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Піл.

Джордан Хоўарт Піл (англ.: Jordan Haworth Peele; нар. 21 лютага 1979) — амерыканскі акцёр, комік, сцэнарыст, прадзюсар і рэжысёр. Ён з’явіўся ў пяці сезонах «Вар’яцкага тэлебачання» і граў разам з Кіганам-Майклам Кеем у шоу Comedy Central «Кей і Піл». У 2014 годзе ў яго была роля ў першым сезоне тэлесерыяла-анталогіі FX «Фарго», заснаваным на аднайменным фільме 1996 года.

Рэжысёрскі дэбют Піла адбыўся ў 2017 годзе, калі ён зняў фільм жахаў «Вон!», які здабыў прызнанне крытыкаў і быў вельмі паспяховы ў пракаце. Ён атрымаў шмат узнагарод, уключаючы прэмію «Оскар» за найлепшы арыгінальны сцэнарый.

Зноскі

  1. geni.com — 2006. — 175000000 экз.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нью-Ёрку