wd wp Пошук:

Джон ле Карэ

Джон Ле Карэ́ (англ.: John le Carré; сапраўднае імя — Дэ́йвід Джон Мур Ко́рнуэл[12], англ.: David John Moore Cornwell; 19 кастрычніка 1931, Пул, Англія12 снежня 2020, Труро[13]) — англійскі пісьменнік, аўтар шпіёнскіх раманаў. За 50 год выдаў 22 раманы, якія перакладзеныя на 36 моў[14]. Яго кнігі шмат разоў былі экранізаваны.

Біяграфія

Скончыў Лінкальн-каледж Оксфарда, ужо ва ўніверсітэце пачаў супрацоўнічаць з брытанскай контраразведкай Мі-5, выкладаў мовы ў самай прэстыжнай брытанскай школе, Ітане, а затым перайшоў на штатную працу ў контраразведку. У 1959 годзе ён перайшоў на працу ў замежную разведку Мі-6, працаваў пад дыпламатычным прыкрыццём у Заходняй Германіі.

Пачаў пісаць раманы аб працы разведкі ў часы халоднай вайны; пасля таго, як да іх прыйшоў поспех, пакінуў дзяржаўную службу. Самыя вядомыя яго кнігі — «Шпіён, які прыйшоў з холаду», «Шпіён, выйдзі прэч», «Рускі дом», апошняя яго праца выйшла ў 2019 годзе.

Творы Ле Карэ вылучае адсутнасць у іх супергерояў, складаныя псіхалагічныя лініі, бездакорная англійская мова. Ён увёў у шырокі ўжытак многія словы з тэрміналогіі спецслужбаў, напрыклад, слова «крот» для ўкаранёных агентаў стала шырока выкарыстоўвацца пасля яго раману «Шпіён, выйдзі прэч» 1974 года.

Зноскі

  1. 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 22 мая 2021.
  2. (unspecified title) Праверана 14 ліпеня 2019.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119029375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  4. On This Day
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119029375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  6. http://www.independent.co.uk/arts-entertainment/books/features/the-blaggers-guide-tojohn-le-carre-2254065.html
  7. John le Carré, author of Tinker Tailor Soldier Spy, dies aged 89 — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 12 снежня 2020.
  8. Твітэр(untranslated), 2006.
  9. Espionage writer John Le Carre dies aged 89 after short illness
  10. Gussow M. The Spy World Is ‘My Playpen’; 40 Years of Making a Point in Novels, and Rising Activism at 72 // The New York Times / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2004. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 15 сакавіка 2021.
  11. https://www.theguardian.com/books/2021/apr/01/john-le-carre-chronicler-of-englishness-died-irish-son-reveals
  12. Краткая литературная энциклопедия, Масква, 1962—1978.
  13. Памёр брытанскі пісьменнік Джон Ле Карэ, Радыё Свабода, 14-12-2020
  14. International puiblications Архіўная копія ад 11 кастрычніка 2008 на Wayback Machine (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1931 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Бернскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Улафа Пальмэ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Гётэ
Катэгорыя·Памерлі ад каранавіруснай інфекцыі COVID-19
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў Корнуале
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Аўтары дэтэктыўнай прозы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры