Сэр Джон Хокінс (англ.: John Hawkins або John Hawkyns; 1532, Плімут — Вест-Індыя (у моры) 12 лістапада 1595) — англійскі марак, караблебудаўнік, адмірал, таленавіты арганізатар, камерсант, рабагандляр, пірат. За адвагу ў бітве з Непераможнай армадай ганараваны ў рыцарства (1588).
Патомны дваранін. Сын сэра Уільяма Хокінса і Джаан Трэлані. Па матчынай лініі ўзыходзіць да Элеаноры Ланкастэрскай.
Бацька Джона Уільям быў даверанай асобай Генрыха VIII і адным з выбітных капітанаў Англіі.