wd wp Пошук:

Джон Уэслі Снайдэр

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Снайдэр.

Джон Уэслі Снайдэр (англ.: John Wesley Snyder; 21 чэрвеня 1895 — 8 кастрычніка 1985) — 54-ы міністр фінансаў ЗША, бізнесмен.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Джонсбара, штат Арканзас. На працягу года вучыўся на тэхнічным факультэце ўніверсітэта Вандэрбільта, пакуль не ўступіў у войска падчас Першай сусветнай вайны.

Снайдэр прыехаў у Вашынгтон у пачатку 1930-х з шырокімі планамі ў банкаўскай сферы і бізнесе. Займаў шэраг пасад у дзяржаўных і недзяржаўных структурах, у тым ліку ў Нацыянальным банку быў служачым у аддзеле валютнага кантролю, адміністратарам па федэральных пазыках і дырэктарам аддзела па пытаннях вайсковай мабілізацыі і рэканверсіі. У апошнім аддзеле ён іграў вядучую ролю ў пераходзе нацыянальнай эканомікі ад ваеннага часу да мірнага будаўніцтва.

Снайдэр быў прызначаны дзяржсакратаром казначэйства ЗША (міністрам фінансаў) ў 1946 годзе як блізкі сябар прэзідэнта Гары Трумэна, разам з якім ён служыў падчас Першай сусветнай вайны. Яго задача, як міністра фінансаў складалася ў тым, каб дамагчыся стабілізацыі пасляваеннай эканомікі. Асноўнымі пунктамі праграмы Снайдэра былі падтрыманне даверу да ўрадавых крэдытных абавязацельстваў, скарачэнне дзяржаўнага доўгу, а таксама заахвочванне інвеставання праз укладанне грамадскіх зберажэнняў у казначэйскія каштоўныя паперы ЗША.

Джон Уэслі Снайдэр сышоў у адстаўку разам з прэзідэнтам Трумэнам. Памёр ва ўзросце 90 гадоў у 1985 годзе.

Зноскі

  1. 1 2 John Wesley Snyder (US Cabinet Secretary) // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 John Wesley Snyder // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў Паўднёвай Караліне
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Міністры фінансаў ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Вандэрбільта
Катэгорыя·Памерлі 8 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арканзасе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных