У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кары.
Джон Сцюарт Кары (англ.: John Steuart Curry; 14 лістапада 1897 — 29 жніўня 1946) — амерыканскі жывапісец і ілюстратар. Вучыўся ў Канзас-Сіці і Чыкага, потым 5 гадоў працаваў ілюстратарам у розных газетах і перыядычных выданнях. Пазней прысвяціў сябе жывапісу. У 1932—1934 гадах Кары чытаў лекцыі ў Cooper Union і Art Students League of New York.