wd wp Пошук:

Джон Пірпант Морган

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Морган.

Джон Пірпант Морган I (англ.: John Pierpont Morgan I; 17 красавіка 1837, Хартфард, Канектыкут, ЗША — 31 сакавіка 1913, Рым, Каралеўства Італія) — амерыканскі прадпрымальнік, банкір і фінансіст.

Біяграфія і бізнес

Нарадзіўся ў сям’і Дж. С. Моргана, заснавальніка банкірскага дому «J.S. Morgan & Co» у Лондане, і Джульет Пірпант. Атрымаў адукацыю ў Гётынгенскім універсітэце.

З 1857 па 1861 гады Морган служыў у банку «Данкан, Шэрман & Кº» (Нью-Ёрк). У 1861 ажаніўся з Амеліяй Старджэс (1835—1862). Заўдавеўшы, Морган уступіў у 1865 годзе ў другі шлюб з Фрэнсіс Луіз Трэйсі (1842—1924), якая нарадзіла яму 4 дзяцей: Луізу Пірпант Морган (1866—1946), «Джэка» Пірпанта Моргана (1867—1943), Джульет Морган (1870—1952) і Эн Морган (1873—1952).

Пасля працы ў розных фірмах, у 1871 годзе Морган стаў партнёрам у кампаніі «Дрэксел, Морган & Кº» (разам з Энтані Дрэкселам). Пасля смерці партнёра ў 1893 годзе фірма была ператворана ў банкірскі дом «Дж. П. Морган & Кº» (Нью-Ёрк). У саюзе з залежнымі ад яго банкамі ў Філадэльфіі, Парыжы і Лондане, дом у той час з’яўляўся найбуйнейшай фінансавай кампаніяй у свеце.

Банк Моргана кантраляваў будаўніцтва чыгунак, удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай сталеліцейнай кампаніі «Ю. Эс. Стыл карпарэйшн» (U.S. Steel), электратэхнічнай фірмы «Джэнерал электрык», фінансаваў пасажырскія перавозкі ў Атлантыку.

У 1907 годзе Морган прадухіліў буйны банкаўскі крызіс, сабраўшы пул прыватных інвестараў для ліквідацыі банкаўскай панікі[8][9].

Морган і Грамадзянская вайна ў Амерыцы (1861—1865)

Джон Морган у маладыя гады

Падчас Грамадзянскай вайны ў ЗША (1861—1865 гг.) Морган спекуляваў зброяй. Пазней справу пра спекуляцыю зброяй расследавала камісія Кангрэса, але Морган пазбег адказнасці, калі скарыстаўся сувязі ва ўрадзе і ўнёс 300 долараў афіцыйных адступных[10].

Калекцыянер і мецэнат

Морган вядомы як калекцыянер карцін, кніг і іншых твораў мастацтва, многія з якіх дарыў «Метраполітэн-музею» (Нью-Ёрк), фундатарам і прэзідэнтам якога з’яўляўся асабіста. Пасля смерці Моргана яго сын у 1924 годзе адкрыў у Нью-Ёрку бібліятэку Пірпанта Моргана і прызначыў першым яе дырэктарам асабістага бібліятэкара бацькі Белу да Коста Грын (1883—1950).

Морган таксама вядомы як найбуйнейшы мецэнат: акрамя «Метраполітэн-музея», ён ахвяраваў велізарныя сумы на Амерыканскі музей прыродазнаўчай гісторыі, школу Гротан (штат Масачусетс), Гарвардскі ўніверсітэт (асабліва яго Медыцынскую школу), працоўныя школы (эквівалент савецкіх ПТВ).

У 1901 годзе вылучыў грошы Ніколу Тэслу на будаўніцтва асвятляльнай сістэмы на Манхэтэне.[11]

У кіно

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 various authors Dictionary of National Biography / L. Stephen, S. LeeLondon: 1885.
  2. 1 2 J.P. Morgan // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784889 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  5. LIBRIS — 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. 1 2 Google Books — 2005.
  8. Праца для кампетэнтных Морганаў
  9. Кангрэс не даў бы ні цэнта на выратаванне Lehman Brothers Архівавана 17 снежня 2009.
  10. Howard Zinn. ‘A People’s History of the United States*. New York: Perennial, 2003. p.255 ISBN 0-06-052837-0*
  11. «Нікола Тэсла: Уладар свету». Аўтар і рэжысёр Віталь Праўдзіўцаў

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Мецэнаты ЗША
Катэгорыя·JPMorgan Chase
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 красавіка
Катэгорыя·Прадпрымальнікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі 31 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме
Катэгорыя·Банкіры ЗША
Катэгорыя·Дынастыя Морганаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хартфардзе, Канектыкут
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1913 годзе
Катэгорыя·Калекцыянеры мастацтва
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Заснавальнікі музеяў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Канектыкуце
Катэгорыя·Фінансісты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных