wd wp Пошук:

Джон Мэйв

Джон Мэйв (англ.: John Mawe) — брытанскі мінералог, вядомы за свае практычныя распрацоўкі ў гэтай дысцыпліне.

Мэйв нарадзіўся ў Дэрбі ў 1764 годзе. Яго маці памерла, калі яму было 10 гадоў, і яго гадавала другая жонка бацькі, Фрэнсіс (народжаная Бэйгтан, Francis Beigton). У раннія гады ён каля 15 лёт правёў у моры, у 1790 годзе стаў капітанам гандлёвага судна Трэнт (Trent), які вёў гандаль з Санкт-Пецярбургам[3].

У 1793 годзе Мэйв паступіў у вучнёўства да дэрбскага муляра Рычарда Браўна (Richard Brown, 1736—1816), і жаніўся на яго дачцы Сары 1 лістапада 1794 года[3]. «Браўн і Мэйв» стала імем бізнесу па перапродажам побач з Ковент Гардэн (Covent Garden) у 1797 годзе; дзялкі прадавалі аб’екты, створаныя з дэрбішырскага мармуру на фабрыцы ў Дэрбі. Мэйв быў менеджарам гэтага бізнесу, заснаванага ў 1794 годзе. Геалагічныя дыяграмы дэрбішырскага зрэзу, зробленыя з дэрбішырскіх мінералаў, якія захоўваюцца ў Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі, раней лічыліся зробленымі Уайтам Уотсанам, але цяпер прынята лічыць, што частка з іх рэальна была зроблена Браўнам і Мэйвам[4].

У канцы стагоддзя Джон Мэйв здзейсніў вандраванне па большасці шахт Англіі і Шатландыі, калекцыяніруючы мінералы для кабінета караля Іспаніі[5]. У 1800 годзе ён стаў уладальнікам крамы каралеўскіх музеяў у Матлак Баце, з-за якой яму прыйшлося ўступіць у спрэчку з Томасам Пірсанам наконт бліжэйшых шахт[6].

Ілюстрацыі да трэцяга выдання 1821 года Familiar Lessons on Mineralogy and Geology

У жніўні 1804 года ён пачаў «вандраванне пра камерцыйны эксперымент» у Рыа-дэ-ла-Плата, аплачанае партугальскім рэгентам. Яго мэтай было ацаніць кошт золатаздабыўнай і алмазнай прамысловасці, якія маглі б аздаравіць эканоміку Бразіліі[7]. Мэйв дасягнуў Кадыса калі пачалася вайна паміж Англіяй і Іспаніяй, і ён быў заблакіраваны ў горадзе, дзе захварэў і ледзь не памёр. У сакавіку 1805 года ён адплыў з Кадыса ў Мантэвідэа, дзе па прыбыцці быў пасаджаны ў турму як англійскі шпіён. Яго неўзабаве выкупілі на свабоду, але быў інтэрнараваны аж да захопу Мантэвідэа Уільямам Берэсфордам у 1806 годзе.Ён суправаджаў экспедыцыю Джона Уайтлока ў Буэнас-Айрэс, і па вяртанні ў Мантэвідэа купіў шхуну і адплыў у Бразілію, заходзячы ў розныя порты па шляху, уключаючы востраў святой Катарыны. У Бразіліі ён быў добра прыняты прынцам-рэгентам, якія даў яму дазвол на наведванне алмазных капалень Мінас Герас і іншых у 1809-10 гадах, і таксама даў яму доступ да дзяржаўных архіваў[5].

Мэйв вярнуўся ў Лондан у 1811 годзе і адкрыла крама ў Страндзе, побач з Сомерсет Хаўс, стаўшы добра вядомым мінералогам-практыкам[5]. У 1813 ён быў выбраны ў Каралеўскае геалагічнае таварыства Корнуолла, і ў 1817 атрымаў дыплом Мінералагічнага таварыства Ены[3].

У Джона і Сары Мэйваў было два дзіцяці, дачка і сын. Сын, Джон Сейнт Мэйв (John Saint Mawe, 1797—1820), памёр у 22 годы; жаданнем Сары было быць пахаваным побач з ім. Іх дачка выйшла замуж за Энтані Тысінгтана Татлоу (Anthony Tissington Tatlow, 1789—1828), які стаў партнёрам Мэйва ў адносінах да крамы ў Чэлтэнхэме ў 1816 годзе[3].

Мэйв памёр у Лондане 26 кастрычніка 1829 года. Памятная дошка размешчана ў цэрквы Кастлетана. Яго справу працягнуў Джэймс Тэнант, у супрацоўніцтве з удавой Мэйва, да 1840 года. У Сары Мэйв быў тытул «мінералагіста Яго Вялікасці» да выхаду на пенсію[8].

Працы

Асноўная праца Мэйва прысвечана яго вандраванню ў Паўднёвую Амерыку: Travels in the Interior of Brazil, London, 1812; Philadelphia, 1816; 2nd edition, 1823.[5]

Таксама ён напісаў:[5]

  1. The Mineralogy of Derbyshire, 1802.
  2. A Treatise on Diamonds and Precious Stones, 1813; 2nd ed. 1823.
  3. A Catalogue of Minerals, 1815.
  4. A Descriptive Catalogue of Minerals, 1816; 4th edit. 1821; reissued in 1823.
  5. Familiar Lessons on Mineralogy and Geology, 1819; 10th edit. 1828.
  6. Amateur Lapidary’s Guide, 3rd edit. 1823; 1827.
  7. Instructions for the use of the Blow-pipe and Chemical Tests, 4th edit. 1825.
  8. The Voyager’s Companion or Shell-Collector’s Pilot, 1821; 4th edit. 1825.
  9. The Linnæan System of Conchology, 1823.

Он редактировал второе издание Wodarch’s Introduction to Conchology, 1822, і напісаў запіску The Occurrence of Diamonds, &c., in Brazil для працы Людвіга Вільгельма Гілберта Annalen der Physik lix. (1818), акрамя On the Tourmaline and Apatite of Devonshire для Quart. Journ. of Science, iv. (1818). Рукапіс On a Gold Mine in South America захоўваецца ў бібліятэцы Геалагічнага таварыства Лондана[5].

Шматлікія публікацыі Мэйва ілюстраваны працамі Джэймса Совербая і яго сыноў[9].

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #100306640 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. John Mawe // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 4 Torrens, H.S.. Mawe, John (1766–1829), mineralogist and dealer in minerals (нявызн.) (HTML). Dictionary of National Biography (2004). Oxford University Press (2004). Праверана 22 лістапада 2007.
  4. Torrens, Hugh S. (Winter 1992). “Early life … of John Mawe”. Buttetin of the Peak District Mines Society 11 (6): 5. http://www.pdmhs.com/PDFs/ScannedBulletinArticles/Bulletin%2011-6%20-%20The%20Early%20Life%20and%20geological%20Work%20of%20John%20.pdf. Retrieved on 6 May 2011.
  5. 1 2 3 4 5 6 Woodward, B.B.. Mawe, John (1764–1829), mineralogist (нявызн.) (HTML). Dictionary of National Biography Vol. XXVII. Smith, Elder & Co. (1894). Праверана 21 лістапада 2007.
  6. Further notes on the history of phosgenite and matlockite from Matlock, England Архівавана 9 верасня 2020., Peter S. Burr in the Mineralogical Record, January 1994, accessed 21 November 2007
  7. Pedagogy through print: James Sowerby, John Mawe and the problem of colour in early nineteenth-century natural history illustration by Brian Dolan, The British Journal for the History of Science (1998), 31: 275—304 Cambridge University Press, accessed 21 November 2007
  8. James Tennant biography accessed 21 November 2007
  9. James Sowerby (1757-1822) (нявызн.) (HTML). The Mineralogical Record Museum of Art. Mineralogical Record Inc. Праверана 21 лістапада 2007.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэрбі
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мінералогі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 26 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1764 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1829 годзе