wd wp Пошук:

Джон Кункел Смол

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Смол. Джон Кункел Смол (англ.: John Kunkel Small) (31 студзеня 1869, Харысбург, Пенсільванія — 20 студзеня 1938, Манхэтэн, ЗША) — батанік і таксонаміст з ЗША, які спецыялізаваўся на флоры сваёй краіны, асабліва Фларыды[1].

Смол з’яўляўся першым куратарам Музея Батанічнага саду Нью-Ёрка з 1898 па 1906 год, пасля чаго быў прызначаны дырэктарам, дзе працаваў да свайго сыходу на пенсію ў 1934 годзе. Смол быў піянерам у пытаннях аховы прыроды, доказам чаго была яго кніга From Eden to Sahara: Florida’s Tragedy, якая заахвоціла стварыць Нацыянальны парк Эверглейдс.

З 1927 па 1931 год ён працаваў з Томасам Эдысанам над вытворчасцю гумы з раслін, ажыццяўляючы палявую працу ў Фларыдзе, а скрыжоўванне ў лабараторыях Нью-Ёркскага батанічнага сада.

Зноскі

  1. John Kunkel Small Records Архівавана 13 ліпеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Птэрыдолагі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Батанікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Брыёлагі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар