wd wp Пошук:

Джон Акіі-Буа

Джон Акіі-Буа (англ.: John Akii-Bua; 3 снежня 1949, Ліра — 20 чэрвеня 1997, Кампала) — лёгкаатлет з Уганды, алімпійскі чэмпіён 1972 года ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі. Стаў першым у гісторыі Уганды алімпійскім чэмпіёнам. Другое золата угандыйцы выйгралі толькі праз 40 гадоў на Гульнях у Лондане (Стывен Кіпротыч у марафоне).

Пачынаў сваю кар’еру як бягун на доўгія дыстанцыі. У 1970 годзе заняў 4-е месца на гульнях Брытанскай садружнасці ў бегу на 400 метраў з бар’ерамі, на наступны год у адным са спаборніцтваў паказаў найлепшы час сезона. На Алімпіядзе-1972 Акіі-Буа выйграў залаты медаль з сусветным рэкордам (47,82 с). У 1973 годзе выйграў золата, а ў 1978 годзе — бронзу на Панафрыканскіх гульнях.

Алімпіяду 1976 года вымушаны быў прапусціць з-за складанага становішча ва Угандзе. Прымаў удзел у маскоўскай Алімпіядзе на дыстанцыі 400 м і ў эстафеце 4 па 400 м, але не прайшоў далей папярэдніх забегаў.

Акіі-Буа працаваў афіцэрам паліцыі ў гады кіравання Ідзі Аміна, атрымліваў павышэнні і ўзнагароды (у прыватнасці, яму быў падараваны дом) за свае спартыўныя дасягненні, а таксама як прыклад лаяльнага ўраду прадстаўніка племя Лангэ. Пасля падзення рэжыму Аміна, Акіі-Буа ў 1979 годзе быў вымушаны эміграваць з сям’ёй у Кенію, далей — у Германію, дзе працаваў у кампаніі «Пума».

У 1980 годзе ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у Маскве. У 1983 годзе вярнуўся на радзіму, дзе быў адноўлены на ранейшай працы паліцэйскага і паралельна працаваў трэнерам.

Зноскі

  1. John Akii-Bua // World Athletics Database
  2. 1 2 various authors John Akii-Bua // Прабук — 2018.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай вобласці (Уганда)
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1972 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 снежня
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1972 года
Катэгорыя·Памерлі 20 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Уганды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1997 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1980 года
Катэгорыя·Памерлі ва Угандзе
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі Уганды
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы