wd wp Пошук:

Джозеф Хотан Тэйлар

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тэйлар.

Джозеф Хотан Тэйлар малодшы (англ.: Joseph Hooton Taylor, Jr.; нар. 29 сакавіка 1941, Філадэльфія, ЗША) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1993) года «за адкрыццё новага тыпу пульсараў, што дало новыя магчымасці ў вывучэнні гравітацыі», сумесна з Раселам Халсам.

Сваё адкрыццё Расел Халс і Джозеф Тэйлар зрабілі ў 1974 годзе, праводзячы назіранні на радыётэлескопе ў Арэсіба, упершыню выявілі двайны пульсар PSR B1913 +16.

У 1991 годзе вымярэнні скарачальнай арбіты гэтай пары зорак, якія ўтвараюць пульсар, далі пацверджанне агульнай тэорыі адноснасці, і магчымасць выпраменьвання гэтай сістэмай гравітацыйных хваль.

Радыёаматарская дзейнасць

Таксама Джозеф Тэйлар вядомы ў радыёаматарскіх колах. Яго радыёаматарскі пазыўны: K1JT. Ён аўтар праграмы WSJT (Weak Signal communications by K1JT), прызначанай для павышэння верагоднасці ўстанаўлення далёкай радыёсувязі ва УКХ дыяпазоне, праз адлюстраванне ад іянізаваных слядоў метэорных патокаў (MS) або правядзенне радыёаматарскіх сувязяў з адлюстраваннем ад Месяца (EME).

Узнагароды

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1025174550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 жніўня 2015.
  2. Joseph Hooton Taylor // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Joseph H. Taylor jr. // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1025174550 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  6. 1 2 NNDB — 2002.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Філадэльфіі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Альберта Эйнштэйна
Катэгорыя·Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Дэні Хайнемана ў вобласці астрафізікі
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Генры Дрэйпера
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных