wd wp Пошук:

Джозеф Мускат

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мускат. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Джозеф Мускат (мальт.: Joseph Muscat, 22 студзеня 1974, П’ета, Мальта) — мальтыйскі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Джозеф Мускат нарадзіўся ў прыгарадзе сталіцы Мальты Валеты П’еце 22 студзеня 1974 года. У 1996 годзе ён скончыў Мальтыйскі ўніверсітэт па спецыяльнасці паліталогія. Спецыяльнасць менеджмент вывучаў у Брыстальскім універсітэце.

Мускат працаваў журналістам на радыёстанцыі Лейбарысцкай партыі. У канцы XX стагоддзя Джозеф Мускат узначаліў маладзёжную арганізацыю Лейбарысцкай партыі. З 2001 па 2004 год ён рэдагаваў партыйны друк у інтэрнэце. Стаў дэпутатам парламента. Пасля паражэння лейбарыстаў на парламенцкіх выбарах 2008 года лідар партыі Альфрэд Сант сышоў у адстаўку. Мускат узначаліў Лейбарысцкую партыю, перамогшы дарэчы цяперашняга прэзідэнта Мальты Джорджа Абелу. Ён таксама з 2008 года стаў лідарам апазіцыі ў парламенце краіны.

Урад Лоўрэнса Гонці пацярпеў паражэнне пры галасаванні па бюджэце 2013 года[7][8], што аналагічна вотуму недаверу ўраду. Гонці абвясціў пра роспуск Палаты прадстаўнікоў Парламента 7 студзеня і прызначэнне выбараў на 9 сакавіка[9]. Перамогу на гэтых выбарах атрымала Лейбарысцкая партыя Мальты, набраўшы каля 55 % галасоў выбаршчыкаў[10].

Пасля гэтага 11 сакавіка 2013 года Джозеф Мускат быў прызначаны прэм’ер-міністрам краіны[11]. Праз 15 гадоў лейбарысты вярнуліся да ўлады ў парламенце краіны.

Сям’я

Джозеф Мускат жанаты і мае дзвюх дочак-блізнятак.

Зноскі

  1. http://cn.ieonline.microsoft.com/knows/search?mkt=zh-cn&q=Joseph+Muscat
  2. Joseph Muscat // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Joseph Muscat // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.maltastar.com/dart/20130311-hordes-of-people-flock-to-valletta-for-muscat-swearing-in
  5. http://www.businessportals.com/supplier/muscats-universal-ltd/contact-details.html
  6. http://www.maltamedia.com/artman2/publish/govt_politics/printer_6649.shtml
  7. Budget rejected as Debono votes with Opposition (нявызн.). Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
  8. BBC News — Malta government falls after PM Gonzi loses majority
  9. Parliament to be dissolved on January 7, election on March 9 (нявызн.). Times of Malta. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 10 December 2012.
  10. BBC News - Labour returns to power in Malta after 15 years (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.
  11. Machtwechsel in Malta: Opposition gewinnt Parlamentswahl - International Nachrichten - NZZ.ch (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2013. Праверана 15 сакавіка 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Святога Міхаіла і Святога Георгія
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Мальты
Катэгорыя·Кавалеры pro Merito Melitensi
Катэгорыя·Кавалеры мальтыйскага Нацыянальнага ордэна Заслуг
Катэгорыя·Дэпутаты Еўрапарламента
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся на Мальце
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ